Нецвярозай маці ў дзіцячым садку не аддавалі дзіця, яна пачала хуліганіць. 21.by

Нецвярозай маці ў дзіцячым садку не аддавалі дзіця, яна пачала хуліганіць

30.08.2018 15:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Лагойску нецвярозай маці ў дзіцячым садку не аддавалі дзіця, яна пачала хуліганіць. Як інфармуе начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Мілашэўскі, выхавальніцы звярнулі ўвагу на відавочныя прыкметы алкагольнага ап'янення. Узнік канфлікт. 31-гадовая жанчына напала на выхавальніц, "выкарыстала гвалт да супрацоўніц дзіцячага садка і пашкодзіла іх маёмасць".

Спрацавала кнопка ахоўнай сігналізацыі, прыехалі міліцыянеры. Жанчыну, якая паводзіла сябе агрэсіўна, затрымалі. У яе дзеяннях міліцыянеры бачаць прыкметы хуліганства, але прававую ацэнку дадуць супрацоўнікі Следчага камітэта.

Вядома, што адной з выхавальніц спатрэбілася меддапамога.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Лагойску нецвярозай маці ў дзіцячым садку не аддавалі дзіця, яна пачала хуліганіць. Як інфармуе начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика