Імяніннік разбушаваўся. 21.by

Імяніннік разбушаваўся

30.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4164.jpg
У адну з нядаўніх начэй ў Косаве былі пашкоджаны ажурныя бетонныя платы ў двух домаўладаннях мясцовых жыхароў, а таксама разбіта шкло ў адміністрацыйным будынку ААТ “Косаўскае МВА”. Па гарачых слядах удалося высветліць, што гэтыя “сляды” пакінуў пасля сябе мясцовы жыхар, малады мужчына, які ў той вечар… адзначаў свой дзень нараджэння.

Як стала вядома, гэты малады чалавек адзначаў дадзеную падзею – уласныя імяніны – у Косаве і  ваколіцах каля горада. У ходзе "мерапрыемства" ўдзельнікі і галоўны віноўнік урачыстасці актыўна спажывалі моцныя напоі. Пасля ён рушыў адзін дадому. Але, відаць, каб дзень нараджэння запомніўся надоўга, імяніннік узяўся хуліганіць, разбіваць ажурныя платы, схапіў кавалак цэглы і шпурнуў у акно канторы Косаўскага МВА.
Зараз ён раскайваецца. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.
Вадзім ЖДАНЮК, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.   
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У адну з нядаўніх начэй ў Косаве былі пашкоджаны ажурныя бетонныя платы ў двух домаўладаннях мясцовых жыхароў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика