Хлопчык з рэйса Масква-Рым суткі будзе пад наглядам беларускіх лекараў. 21.by

Хлопчык з рэйса Масква-Рым суткі будзе пад наглядам беларускіх лекараў

30.08.2018 18:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Сямігадовы пасажыр "Боінга", які ляцеў з Масквы ў Рым, суткі будзе заставацца пад наглядам беларускіх медыкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Хлопчык знаходзіцца ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай хірургіі. Яго пакінулі там на 24 гадзіны, каб выключыць верагоднасць апендыцыту або іншых цяжкіх захворванняў. Калі ўскладненняў не будзе выяўлена, хлопчыка адправяць у Рым, куды ён і адпраўляўся.

Як паведамлялася раней, сёння ў Мінску зрабіў вымушаную пасадку самалёт авіякампаніі "Аэрафлот", які ляцеў з Масквы ў Рым. Прычынай стала тое, што дзіця моцна занядужала. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Сямігадовы пасажыр "Боінга", які ляцеў з Масквы ў Рым, суткі будзе заставацца пад наглядам беларускіх медыкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика