Марафонскі велапрабег
31.08.2018
—
Разное
|
Правядзенне веласіпедных тураў сярод кіруючага саставу і спецыялістаў Мінскай вобласці стала традыцыйным. Нагадваем, што ў мінулым годзе велапрабег, прысвечаны гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і юбілейнай даце нараджэння Якуба Коласа, прайшоў на Стаўбцоўшчыне. Сёлета ж, у Год малой радзімы, удзельнікаў велатура прымаў Слуцкі раён. Цэнтральная плошча Слуцка. Удзельнікі мерапрыемства ўскладваюць кветкі да помніка воінам-вызваліцелям. З прывітаннем звярнуліся старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, Алімпійскі чэмпіён Уладзімр Камінскі, старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Янчэўскі. І вось даецца старт веласіпеднаму прабегу. У далёкую, марафонскую дарогу, працягласцю больш за 40 кіламетраў, накіраваліся прадстаўнікі раёнаў Міншчыны. У нашай спартыўнай камандзе – старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шэсцель, спецыялісты райвыканкама Павел Мамонька, Аляксандр Супрун, Надзея Картузава. Сярод удзельнікаў – Алена Супрун і Андрэй Картузаў, што пацвярджае: сапраўды спартыўныя сем’і. На старт выйшлі і спецыялісты, каму належыць развіваць спартыўны рух у раёне, – дырэктар ДЮСШ і ФАКа Раман Кузняцоў і яго намеснік Дзмітрый Сцепанюк. І таксама прадстаўнікі службы аховы здароўя – галоўны санітарны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ігар Кунцэвіч і спецыяліст РЦГіЭ Ірына Сахар. Каманду дружна падбадзёрваюць удзельнікі групы падтрымкі. Нашы ўвесь час у першых радах веласіпеднага пелетона. Невялікія прыпынкі, і зноў – у дарогу. Нарэшце фініш у вёсцы Рудня, у зоне кемпінгавага адпачынку і аматарскага рыбалоўства. Тут добрая магчымасць праявіць сябе ў мерапрыемствах спартыўнай і культурна-забаўляльнай праграмы. Вось такі незабыўны велатур для аматараў здаровага ладу жыцця. Ф. ФЯДОТАЎ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правядзенне веласіпедных тураў сярод кіруючага саставу і спецыялістаў Мінскай вобласці стала традыцыйным. Нагадваем, што ў мінулым годзе велапрабег, прысвечаны... |
|