Полацкая кіроўца збіла пешахода, адвезла ў шпіталь і ўцякла
31.08.2018 12:41
—
Разное
|
![]() Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Кіроўца легкавога аўто збіла пешахода, завезла ў лякарню і ўцякла. Здарэнне адбылося ў Полацку 30 жніўня, перадае На вуліцы Дзяржынскага аўто наехала на 63-гадовую жанчыну, якая ішла па ўзбочыне дарогі. 60-гадовая кіроўца прапанавала пацярпелай выклікаць "хуткую", але тая адмовілася. Тады кіроўца сама завезла жанчыну ў траўмапункт. Гэтым яна парушыла правілы дарожнага руху, бо пакінула месца ДТЗ. У траўмапункце кіроўца паведаміла фальшывыя звесткі пра сябе і з'ехала. Лекары паведамілі пра ДТЗ супрацоўнікам міліцыі. Знайсці кіроўцу дапамог відавочца аварыі, які запомніў нумар машыны. Калі даішнікі прыйшлі да жанчыны, яна прызналася ў зробленым. Яе аўтамабіль быў у гаражы. Цяпер ідзе праверка па факце ДТЗ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Кіроўца легкавога аўто збіла пешахода, завезла ў лякарню і ўцякла. Здарэнне адбылося ў Полацку 30 жніўня, перадае БЕЛТА са... |
|