На Піншчыне расце першае дрэва з Саду малітваў
31.08.2018
—
Разное
|
>
Паўсюль ідзе гаворка пра Дзень беларускай пісьменнасці ў Іванаве. У краіне штогод ладзіцца шэраг акцый і мерапрыемстваў да гэтага свята. Сярод іх Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга. Экспедыцыі сёлета спаўняецца 25 гадоў.
Напярэдадні ў рэдакцыю звярнулася В.П.Сманцыр, якая раней працавала ў Міністэрстве інфармацыі. Валянціна Пятроўна наведала Піншчыну і ўзгадала, што ў далёкім 1999 годзе яна прайшла па дарозе да святыняў. Прывяла гэтая дарога і ў вёску Купяцічы, дзе знаходзіцца копія самай старажытнай сярод цудатворных ікон беларускай зямлі - купяціцкая ікона Божай Маці. Гэты спіс таксама шануецца як цудотворны. Навукоўцы, літаратары, акадэмікі, натхніўшыся мясцовымі легендамі і аповедамі пра духоўнае жыццё ў Купяцічах, пасадзілі на царкоўным двары храма імя святога Мікалая Цудатворца дрэўца. Гэта была яблынька з саду тагачаснага намесніка старшыні калгаса «Дружба народаў» Ганны Іванаўны Лугіной. Менавіта ў той дзень на Піншчыне пачалася акцыя «Сад малітваў». За мінулыя гады было пасаджана больш дзвюх тысяч дрэў, і цяпер гэта не толькі яблыні. ![]() Кожны год напярэдадні Дня пісьменнасці Беларусі кіраўнікамі і ўдзельнікамі экспедыцыі распрацоўваецца маршрут, плануюцца сустрэчы ў школах і храмах. Працягласць вандроўкі сёлета склала 1000 кіламетраў. У юбілейнай экспедыцыі прымаюць удзел больш за трыццаць чалавек. Запланавана правесці сем канферэнцый, некалькі заняткаў па беларускай пісьменнасці, закласці десяць Садоў малітваў, наведаць помнікі славы і мужнасці беларускага народа, адслужыць літургіі. Удзельнікі экспедыцыі паміж сабой называюць сваю вандроўную кампанію «Храм на колах». А як інакш? Яны ж за некалькі дзён наведваюць дзесяткі святыняў нашай краіны. Звычайна акцыя ахоплівае некалькі абласцей. Сёлета гэта Міншчына і Брэстчына. На Піншчыне экспедыцыя працягнецца заўтра, 1 верасня, у Лагішын. А завяршыцца яе маршрут у Іванаве на Дні беларускай пісьменнасці. Дарэчы, яшчэ адной традыцыяй стала тое, што да экспедыцыі рыхтуецца лампада з Благадатным агнем, які застаецца ў сталіцы свята. Што тычыцца купяціцкай яблыні, то за мінулыя дзевятнаццаць гадоў яна пастарэла. Дрэўца аказалася нізкарослым, і на фоне даўно вырасшых елачак выглядае нібы старэнькая бабуля ля маладых унукаў. «Ужо не такая маладая, гнуткая і квітучая… нібы людзі», - гаворыць настаяцель купяціцкай царквы айцец Анатоль. Але ж якая ў дрэва прага да жыцця! Галінкі ўсыпаны яблыкамі. Так і хочацца сказаць, што пладаносіць яна нібы беларуская зямля пісьменнымі творамі. А Валянціна Пятроўна, узгадваючы калі яблынька была пасаджана і кожны хацеў сфатаграфавацца ля яе ў такі гістарычны момант, выказала жаданне, каб у адкрывацелькі-яблынькі Саду малітваў з’явіліся побач малодшыя спадкаемцы. Ірына ДЗЕНІСОВІЧ Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўсюль ідзе гаворка пра Дзень беларускай пісьменнасці ў Іванаве. У краіне штогод ладзіцца шэраг акцый і мерапрыемстваў да гэтага свята. Сярод іх... |
|