Верхнядзвінцы адзначаюць Дзень беларускага пісьменства
31.08.2018
—
Разное
|
>
Па традыцыі да Дня беларускага пісьменства ў раённай бібліятэцы адкрыліся выставы, прысвечаныя адметнай даце. ![]() Бібліятэкар Настасся Шумская і Ніна Глацёнак прапаноўваюць чытачам выданні аб беларускіх асветніках. У дзіцячай бібліятэцы юных наведвальнікаў і іх бацькоў чакае выстава “Напачатку было слова”, падрыхтаваная работнікамі бібліятэкі Тамарай Лапацкай і Таццянай Валангевічус. На выставачных паліцах прадстаўлены новыя серыі кніг беларускіх выдавецтваў, прысвечаныя гісторыі і развіццю кнігадрукавання на Беларусі. Сярод іх “Асветнікі Беларусі”, дзе сабраны выданні аб Францыску Скарыне, Еўфрасінні Полацкай, Кірыле Тураўскім, Сімяоне Будным, Міколе Гусоўскім, іншых першапраходцах беларускай пісьменнасці. Тут жа змешчана новае пашыранае выданне “Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай”, кнігі сучасных даследчыкаў роднага слова. Адметна, што фаліянты не толькі змяшчаюць цікавую і падрабязную інфармацыю аб развіцці айчыннага пісьменства, але і самі з’яўляюцца ўзорам кнігадрукавання. — Мы пастараліся як мага паўней ахапіць тэму Дня пісь-менства, прысвечаную Году малой радзімы, — расказала загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Ніна Сяргееўна Глацёнак. — Прапаноўваем наведвальнікам экспазіцыі аб асветніках Беларусі, аб сталіцы сёлетняга свята – горадзе Іванава Брэсцкай вобласці і яго знакамітых людзях, аб праграме ўрачыстасці і прадстаўленых навінках кнігадрукавання. А яшчэ асобна прадставілі галоўныя выдавецтвы Беларусі і іх прадукцыю: “Мастацкая літаратура”, “Беларуская навука”, “Беларуская энцыклапедыя” і іншыя. Знайшлося на выставе месца і нашаму выдаўцу, які працуе ў Наваполацку, — Алегу Маладзечкіну. Ён выпускае кнігі па краязнаўчай тэматыцы Верхнядзвіншчыны, супрацоўнічае з мясцовымі творцамі. Выдадзеная ў мінулым годзе кніга Антона Бубалы стала дапаможнікам настаўнікам на ўроках і факультатывах па гісторыі і краязнаўству. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Па традыцыі да Дня беларускага пісьменства ў раённай бібліятэцы адкрыліся выставы, прысвечаныя адметнай даце. Бібліятэкар Настасся Шумская і Ніна Глацёнак...
|
|