XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве
31.08.2018
—
Разное
|
Старажытны Янаў – цяпер горад Іванава Брэсцкай вобласці – у першыя выхадныя восені стане галоўнай пляцоўкай юбілейнага XXV Дня беларускага пісьменства. У рамках свята плануецца насычаная культурная праграма: урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі; міжнародны круглы стол літаратараў, на які запрошаны пісьменнікі з 15 краін; фестываль кнігі і прэсы; фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечаны 400-годдзю першага ў свеце "Буквара", выдадзенага беларусамі. Таксама пройдуць "Іванаўскія чытанні" – навукова-практычная канферэнцыя, што арганізуецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Часткай Дня беларускага пісьменства стане "Дарога да святынь" – рэспубліканская навукова-асветная экспедыцыя з жыватворным агнём ад Труны Гасподняй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве Старажытны Янаў – цяпер горад Іванава Брэсцкай вобласці – у першыя выхадныя восені стане галоўнай пляцоўкай... |
|