У бліжэйшыя дні тэмпература паветра ў Беларусі перавысіць норму на 3-6 градусаў
03.09.2018 17:04
—
Разное
|
Фота: Bymedia.net У бліжэйшыя дні тэмпература паветра ў Беларусі перавысіць кліматычную норму на 3-6 градусаў. Яна больш характэрная для сярэдзіны ліпеня. У нашай краіне захаваецца цёплае і сухое надвор'е, інфармуе Уначы і раніцай у аўторак, 4 верасня, прагназуецца ад +11 да + 17 градусаў, у другой палове дня — ад +22 да +27, а ў Гомельскай вобласці — да +30 градусаў. Ападкі магчымыя пераважна на паўночным захадзе Беларусі, у асобных раёнах пройдуць навальніцы. У наступныя дні захаваюцца падобныя ўмовы надвор'я, дажджы магчымыя месцамі пераважна на захадзе. Як чакаецца, у канцы тыдня таксама будзе цёпла, ападкі могуць быць толькі невялікія. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Bymedia.net У бліжэйшыя дні тэмпература паветра ў Беларусі перавысіць кліматычную норму на 3-6 градусаў. Яна больш характэрная для сярэдзіны ліпеня. У нашай...
|
|