Гродзенец падпаліў экскаватар, а яшчэ ў двух выбіў шыбы (фота). 21.by

Гродзенец падпаліў экскаватар, а яшчэ ў двух выбіў шыбы (фота)

04.09.2018 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.grodno.by

1 верасня ў Гродне 37-гадовы мужчына літаральна напаў на экскаватары, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.

У раёне былых кар'ераў Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў ідуць работы. Там задзейнічаная розная тэхніка, у тым ліку і тры экскаватара. У суботу каля 11-й гадзіны вечара там гуляў адзін з жыхароў абласнога цэнтра.

З невядомай прычыны ён вырашыў пашкодзіць тэхніку, якая трапілася яму на вочы. У двух машынах гродзенец выбіў шыбы, а трэцюю падпаліў. 

Полымя пабачылі маладыя людзі, якія адпачывалі непадалёк. Яны і паведамілі пра пажар. 

Мужчыну затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.grodno.by 1 верасня ў Гродне 37-гадовы мужчына літаральна напаў на экскаватары, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі. У раёне былых кар'ераў Гродзенскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика