Не перарывайся, школьны радавод!. 21.by

Не перарывайся, школьны радавод!

04.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кашэвіцкая школа акурат у першыя дні верасня адзначыла сваё 30-годдзе. Маю на ўвазе цяперашні будынак школы – цагляны, двухпавярховы, з вялікім дваром, які патанае ў кветках.

З гэтай нагоды на сцяне калідора вырасла вялікае дрэва з густой кронай, на галінках якога павырасталі фотаздымкі ўсіх выпускаў, пачынаючы якраз з 1988 года.

Трэба сказаць, што да пачатку заняткаў школа падрыхтавалася добра. Дзякуючы свайму калектыву, бацькам вучняў і шэфам. Праца ў мясцовым лясніцтве на пасадцы лесу ўвесну прынесла ў бюджэт установы каля 500 рублёў, якія ўлетку як знайшлі –  накіравалі на закупку фарбы, патрэбных будаўнічых матэрыялаў.

Дырэктар установы Надзея Азёмша пры сустрэчы расказала, што ўвогуле на падрыхтоўку школы было патрачана каля 900 рублёў. Набылі воданагравальнік з улікам апошніх патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнай службы, у кабінетах пачатковых класаў памянялі стэнды. Кіраўнік выказала падзяку тэхнічным работнікам, якія ўлетку добра папрацавалі на падрыхтоўцы памяшканняў да верасня.

Даглядаць двор дапамагалі школьнікі ў час вытворчай практыкі. Так што працавалі ўсім кагалам, як кажуць, усім светам. І цяпер не сорамна ні перад гасцямі, ні перад школьнікамі, ні самім. Галоўнае, кажа Надзея Азёмша, падтрымліваць наведзеную прыгажосць аж да наступнага лета.

 Лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, у мінулую суботу сабрала ў школьным двары настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў. Завіталі таксама госці – не з пустымі, дарэчы, рукамі:   лясніцтва падаравала з нагоды Дня ведаў набор мячоў. Так што траву на спартыўнай пляцоўцы адназначна вытапчуць – якраз назбіраецца дзве паўнацэнныя каманды і нават з запаснымі – у новым навучальным годзе за парты школы села 37 вучняў, у тым ліку двое першакласнікаў, якіх настаўніца Ірына Ціхан ганарова абвяла вакол вучнёўскага строю.

– На жаль, дэмаграфічны баланс не на нашу карысць, – адзначыла дырэктар школы. – Улетку выпусцілі пяцёх, а ўвосень прынялі ў першы клас дваіх вучняў. І ў дзіцячым садку не сказаць каб было шматліка – усяго пяць выхаванцаў.

 Тым не менш і маленькі наш калектыў мае адзнакі на розных конкурсах. Адна толькі Паліна Дзегялевіч, выпускніца гэтага года, прынесла ў капілку ўзнагарод школы некалькі дыпломаў і грамат. Зараз вось, спадзяёмся, будзе адстойваць гонар ужо Лучыцкай школы, куды пайшла ў дзясяты клас разам з яшчэ двума выпускнікамі. Адзін наш выпускнік паступіў у калінкавіцкі коледж.

Надзея Азёмша ў час урачыстасці павіншавала вучняў і калег з пачаткам навучальнага года і ўручыла дыпломы і сувеніры ўдзельнікам конкурсаў. Сёлетнія першакласнікі атрымалі новыя партфелі, падрыхтаваныя калектывамі школы і мясцовага сельгаспрадпрыемства.

Ну што ж, у добры шлях, Кашэвіцкая школа-сад! Няхай толькі добрыя справы робяцца ў тваіх сценах. З новым навучальным годам!

Пятро ШАДУРА.

Фота аўтара.

IMG_0616

IMG_0620

IMG_0621

IMG_0610

IMG_0596

IMG_0589

IMG_0580

IMG_0577

IMG_0568

IMG_0555

IMG_0542

IMG_0523

IMG_0519

IMG_0504

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кашэвіцкая школа акурат у першыя дні верасня адзначыла сваё 30-годдзе. Маю на ўвазе цяперашні будынак школы – цагляны, двухпавярховы, з вялікім дваром, які патанае ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика