Цех безалкогольных напитков г.п.Ушачи за лето выпустил 8 новинок. 21.by

Цех безалкогольных напитков г.п.Ушачи за лето выпустил 8 новинок

06.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі аграрыям гэта засушлівае лета прынесла выпрабаванні ды страты, то вырабляльнікі прахаладжальных напіткаў маюць падставу падзякаваць “нябеснай канцылярыі” – у спякотны час запатрабаванасць у іх прадукцыі прыкметна ўзрастае. Канечне, у гэтай сферы даволі вялікая канкурэнцыя, а таму сёлетні цёплы сезон Ушацкі цэх Віцебскай універсальнай базы сустрэў “у поўным узбраенні”, пашырыўшы асартымент выпускаемай прадукцыі з улікам попыту на яе.

Аж восем навінак гэтага лета пералічыла нам старшы майстар Таццяна Сямёнаўна Шылёнак. Так, даспадобы прыйшоўся пакупнікам квас “Ушацкі” і “Вечалле”, які літаральна змяталі з паліц магазінаў. Прапаноўваюць нашы прамыслоўцы спажыўцам і выбар ёмістасцяў: да традыцыйна запатрабаванай “паўтарачкі” дадаліся літровыя бутэлькі “Крэм-соды” і ўжо сем найменняў паўлітровых – у іх разліваюць знаёмыя нам з дзяцінства “Бураціна” і “Дзюшэс”, а таксама “Апельсін”, “Лімон-лайм”, “Экзотык”, “Колу”. Ну і, канечне, усіх ушачан ратавала сёлета ад смагі мінералка, якую таксама ліюць у вялікую і малую тару. Ды і не толькі ўшачан: прадукцыю цэха можна сус­трэць на паліцах крам у розных кутках Беларусі. Некаторыя спажыўцы прыязджаюць за ёй самі – такія, напрыклад, як сталічная фірма “Белкаапзнешгандаль” і кліенты з гродзенскай Бераставіцы. Развозяць тавар і вытворцы: у панядзелак, калі мы завіталі на прадпрыемства, там ішла адгрузка напіткаў на Віцебск, днямі чарговую партыю даставілі ў Магілёў – па гэтым напрамку аўтамабіль цэха курсіруе рэгулярна, бо ў зваротны бок вязе з горада на Дняпры так званую прэформу – загатоўкі для ПЭТ-бутэлек.

Прынамсі, менавіта з вырабу тары пачынаецца вытворчы працэс на аўтаматызаванай лініі ўшацкага цэха. Адказвае за яго машыніст выдзіманай машыны Віктар Ярмош. “Дзевяць год таму будаваў гэты цэх, калі ж работы скончыліся, застаўся ў ім працаваць”, – расказвае мужчына. Менавіта на гэтым участку ён каля года і ўжо добра асвоіў працэс. З пачаткам выпуску тары рознай ёмістасці клопату ў работніка дадалося, бо штораз пры замене “паўлітровак” на “паўтарачкі” трэба пераналаджваць машыну. Калі спачатку гэта займала добрую палову змены, то зараз машыніст укладаецца ў паўтары-дзве гадзіны. Да аўтаматызму вывераны рухі аператара лініі Галіны Хмялеўскай і купажыста Ганны Кандраценка. Гатовую прадукцыю, што прайшла праз іх рукі, на канцы лініі прымае кантралёр Андрэй Жалейка, а за бесперабойную работу абсталявання адказвае наладчык Віталь Сабін. Пытаннямі забеспячэння і рэалізацыі займаецца Маргарыта Варава, а якасць тавару пільна кантралюе начальнік вытворчай лабараторыі Галіна Шайтар.

Усяго ж калектыў цэха складаецца з 17 работнікаў, якія шчыра перажываюць за справы, дапамагаюць адзін аднаму. Так, напрыклад, калі ўзнікае патрэба, старшы майстар не лічыць ганебным стаць да канвеера. Прыклад жа непадробнай зацікаўленасці ў захаванні стабільнасці, развіцці вытворчасці падае кіраўнік Уладзімір Мікалаевіч Круглік. У кабінеце яго застаць практычна немагчыма – пастаянныя раз’езды, перамовы, наладжванне стасункаў, пошукі новых рынкаў збыту – толькі такім шляхам можна было дасягнуць таго, што некалі загружаныя прадукцыяй склады зараз амаль не маюць лішніх запасаў. Плануе кіраўніцтва выпуск і патэнцыяльна рэнтабельнай прадукцыі – яблычнага павідла: тавар запатрабаваны для рознай выпечкі, ды і з сыравінай у нашым раёне праблем няма.

Куй жалеза, пакуль горача – гэты выраз у адносінах да цэха можна прымяняць амаль літаральна. Пацвярджаюць гэта і лічбы: у маі, чэрвені і ліпені тут выпускалі па 25 тысяч дал напіткаў, у жніўні разліта і рэалізавана 26 дал. Калі выказвацца больш наглядна, у месяц вытворцы адгружалі спажыўцам прыкладна 3,5 тысячы ўпаковак (па 6 ці 12 бутэлек у кожнай). Такім чынам, за летні працоўны семестр калектыву адназначна можна паставіць добрую адзнаку. Будзем спадзявацца, што яго “сонечныя батарэі” назапасілі дастаткова энергіі для таго, каб рухавік вытворчасці не знізіў абароты і ў халодны час.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі аграрыям гэта засушлівае лета прынесла выпрабаванні ды страты, то вырабляльнікі прахаладжальных напіткаў маюць падставу падзякаваць “нябеснай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика