К 100-летию Витебской милиции медалью «Жене сотрудника» награждена представительница Ушачского района
06.09.2018
—
Разное
|
Віцебскай міліцыі на мінулым тыдні споўнілася 100 гадоў. Паколькі дата адметная, праваахоўнікі адзначылі яе ўрачыста: зладзілі вялікі канцэрт у Летнім амфітэатры, правялі парад у цэнтры горада. Удзел у святочных мерапрыемствах прынялі і ўшацкія вартавыя парадку, іх блізкія. “Гісторыя Віцебскай міліцыі – гэта не толькі падзеі і даты, гэта перш за ўсё людзі, якія прысвяцілі сябе службе для народа і сярод народа”, – адзначыў у сваім выступленні начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Іван Кубракоў. Ён падкрэсліў, што цяпер – ва ўмовах новых пагроз у сусветнай супольнасці, з рызыкай для жыцця і псіхалагічным ціскам – далёка не кожнаму па сілах вытрымаць напружаны графік службы. Для міліцыянера асабліва важна, каб яго чакалі дома, з разуменнем ставіліся да яго прафесійных абавязкаў. Менавіта з гэтай прычыны да стагоддзя Віцебскай міліцыі быў распрацаваны медаль “Жонцы супрацоўніка”. Ім падчас урачыстасці ўзнагароджаны 9 жанчын, што пражылі больш за 20 гадоў у шлюбе з міліцыянерам, стаж службы якога ў органах таксама не меншы за гэтую лічбу. У ліку тых, хто прымаў віншаванні на высокім узроўні, аказалася і прадстаўніца Ушацкага раёна Наталля Леанідаўна Клачок – жонка начальніка аддзялення крымінальнага вышуку Ушацкага РАУС Леаніда Мікалаевіча Клачка (на здымку ўверсе). Разам сямейная пара амаль чвэрць стагоддзя. Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебскай міліцыі на мінулым тыдні споўнілася 100 гадоў. Паколькі дата адметная, праваахоўнікі адзначылі яе ўрачыста: зладзілі вялікі канцэрт у Летнім амфітэатры,...
|
|