У цэнтры Мінска матацыкл урэзаўся ў аўтобус. 21.by

У цэнтры Мінска матацыкл урэзаўся ў аўтобус

07.09.2018 17:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У выніку ДТЗ у цэнтры Мінска быў шпіталізаваны чалавек, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгаравыканкама.

Інцыдэнт здарыўся 6 верасня каля 23-й гадзіны. 47-гадовы кіроўца аўтобуса МАЗ ехаў па вуліцы Свярдлова з боку Аранскай у напрамку Ульянаўскай. На скрыжаванні з вуліцай Бабруйскай пры павароце налева ён сутыкнуўся з матацыклам "Хонда", які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

Пры ДТЗ 29-гадовы матацыкліст атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені, страсенне галаўнога мозгу, закрыты пералом левай лапаткі. Яго шпіталізавалі ў лякарню хуткай дапамогі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У выніку ДТЗ у цэнтры Мінска быў шпіталізаваны чалавек, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгаравыканкама. Інцыдэнт здарыўся 6 верасня каля 23-й гадзіны....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика