Душэўна, а галоўнае – патрыятычна
10.09.2018
—
Разное
|
Герб, сцяг і назву нашага горада адлюстраваў у аб’ёмнай кампазіцыі У.В. Тагай, намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце ЦТДіМ. Яе ўпрыгожвае бусел, пышныя дрэўцы і ўтульны дом. На выраб было затрачана паўтара тыдня. У якасці асноўных матэрыялаў выкарыстаны фанера, ліставы кардон і пенапласт. І выйшла вельмі душэўна, яскрава і галоўнае – патрыятычна. На дубе буслы звілі гняздо, побач патомства, значыць – жыццё працягваецца. Менавіта так можна ахарактарызаваць работу настаўніцы працоўнага навучання Стралічаўскай школы К.В. Бандарэнка. Кампазіцыя запатрабавала шмат стараннасці, дбайнасці. Спачатку спляла гняздо з вярбы, затым зляпіла буслоў з самаробнага фарфору, а дуб увасобіла з латкоў для харчовай прадукцыі.
Вікторыя МАРОЗ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры жаданні можна ўвасобіць любую творчую ідэю. Гэта неаднаразова даказваюць вучні і настаўнікі раёна. Так, яны стварылі некалькі яркіх кампазіцый, прысвечаных...
|
|