Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі бліжэйшымі днямі. 21.by

Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі бліжэйшымі днямі

10.09.2018 15:05 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

11 верасня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы, инфармуе Белгідрамет. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага. 

Уначы тэмпература паветра будзе +9...+15 градусаў, удзень яна павысіцца да 19-25 вышэй за нуль. 

У сераду, 12 верасня, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні, умераны, днём па паўночнай палове краіны парывісты. 
Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 10 да 15 са знакам "плюс". Удзень пацяплее да +21...+27 градусаў. Толькі па поўначы будзе 18-20 цяпла.

13 верасня месцамі таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе заходні, умераны. Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад 10 да 15 градусаў цяпла, удзень чакаецца +17...+24, па поўдні краіны — ад 25 да 27 вышэй за нуль.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 11 верасня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы, инфармуе Белгідрамет. Уначы і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика