Не нарушайте Правила пользования газом в быту!. 21.by

Не нарушайте Правила пользования газом в быту!

13.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы настолькі прывыклі да наяўнасці ў нашых дамах газу, што часам забываемся, да якіх трагедый можа прывесці нядбайнасць пры карыстанні газавым абсталяваннем. У Бераставіцкім раёне пажар адбыўся з-за таго, што гаспадар самастойна падключаў балон, а ў Салігорскім мужчына атрымаў апёкі пасля таго, як падключыў балон да пліты і, пачуўшы пах газу, запалкай вырашыў праверыць злучэнне.

На абслугоўванні Ушацкага раёна газазабеспячэння каля 5 тысяч карыстальнікаў звадкаванага газу. Таму нагадаем элементарныя правілы бяспекі.

Пры карыстанні індывідуальнай балоннай устаноўкай забараняецца самастойнае падключэнне і адключэнне балонаў. Рабіць гэта можна толькі ў выпадку наяўнасці ў спажыўца пасведчання на права замены балона. Не рабіце самастойна мантаж, дэмантаж, перамантаж індывідуальнай балоннай устаноўкі. Забараняецца захоўваць балоны са звадкаваным вуглевадародным газам непадключанымі да індывідуальнай балоннай устаноўкі. Не пакідайце адкрытым вентыль балона пасля выключэння пліты, не прымяняйце адкрыты агонь для выяўлення ўцечкі. Нельга выкарыстоўваць газ у балонах для іншых мэт, не прадугледжаных праектам. За парушэнне Правіл карыстання газам у быце прадугледжаны штраф ад 4 да 20 базавых велічынь.

А.САЛАЎЁЎ, галоўны інжынер Ушацкага раёна газазабеспячэння  ВУ “Полацкгаз”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы настолькі прывыклі да наяўнасці ў нашых дамах газу, што часам забываемся, да якіх трагедый можа прывесці нядбайнасць пры карыстанні газавым абсталяваннем. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика