У Турку адбыўся пажар у жылым доме
14.09.2018
—
Разное
|
13 верасня ў 20.51 у цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў Турку, на вуліцы Набярэжнай. Пажарныя, прыбыўшы на месца здарэння, заўважылі, што гараць дом і дзве гаспадарчыя пабудовы, а таксама ёсць пагроза загарання суседняга дома. Як высветлілася, уласнік дома, 1984 года нараджэння, пражываў адзін. На момант узгарання знаходзіўся ў двары. У выніку пажару быў знішчаны дах і адзін жылы пакой, згарэлі два хлявы. Прычына загарання высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём. З пачатку года на Петрыкаўшчыне адбылося 14 пажараў. Валянціна ЯХНО. Фота РАНС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 верасня ў 20.51 у цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў Турку, на вуліцы Набярэжнай. Пажарныя, прыбыўшы на месца...
|
|