7 кастрычніка — VIII Чэмпіянат па фотабёрдынгу ў Брэсце!. 21.by

7 кастрычніка — VIII Чэмпіянат па фотабёрдынгу ў Брэсце!

18.09.2018 16:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рыхтуй фотаапарат і бадзёры настрой: 7 кастрычніка ў Брэсце будзем лавіць птушыныя кадры. АПБ ладзіць VIII Чэмпіянат па фотабёрдынгу!


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news58966.php

7 кастрычніка — VIII Чэмпіянат па фотабёрдынгу ў Брэсце!

Што трэба рабіць?

Фатаграфаваць птушак у натуральным асяроддзі! Як? Вось некалькі парадаў.

А каб перамагчы ў Чэмпіянаце, табе трэба за 5 гадзін наздымаць як мага больш розных відаў птушак.

За кожны від табе будуць налічвацца балы. Прычым найбольш балаў за кожны здымак атрымаюць тыя, хто правільна вызначыць від сфатаграфаванай птушкі.

Як запісацца на Чэмпіянат?

Спампуй форму простай заяўкі, запоўні яе і дашлі на адрас levy@ptushki.org.

Заяўкі прымаюцца да 17.00 пятніцы 5 кастрычніка. 

Ты можаш удзельнічаць індывідуальна або ў камандзе з двух чалавек.

Удзел у Чэмпіянаце бясплатны.

Па выніках будуць вызначаныя пераможцы (1, 2, 3 месцы), таксама асобна будзе абраны найлепшы здымак. Як і на папярэдніх спаборніцтвах, журы можа ўвесці дадатковыя намінацыі і адзначыць яшчэ некалькі цікавых фота або ўдзельнікаў. Пераможцы атрымаюць прызы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рыхтуй фотаапарат і бадзёры настрой: 7 кастрычніка ў Брэсце будзем лавіць птушыныя кадры. АПБ ладзіць VIII Чэмпіянат па фотабёрдынгу! Што трэба рабіць? ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика