На мінулым тыдні ў Нясвіжскім райвыканкаме прыём грамадзян па асабістых пытаннях правёў міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Сліжэўскі. На сустрэчу да кіраўніка прававога ведамства прыйшлі трое грамадзян горада і раёна.
Адпаведна былі разгледжаны тры пытанні рознага зместу: аб дзейнасці аднаго з рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў, з метадамі работы якога не згодзен заяўнік, аб няшчасным выпадку на адным з прадпрыемстваў раёна, камісія якога не прызнала здарэнне траўмай на працоўным месцы, аб пераразліку пенсіі па выслузе гадоў.
Уважліва выслухаўшы ўсе звароты, Алег Леанідавіч паабяцаў дасканала правесці праверку ў межах яго кампетэнцыі і праінфармаваць аб яе выніках заяўніка. Матэрыялы зваротаў па пытаннях, вырашэннем якіх не займаецца Міністэрства юстыцыі, будуць накіраваны ў патрэбныя органы ўлады.
Такім чынам, усе разгледжаныя пытанні ўзяты на асабісты кантроль міністра юстыцыі, адно з якіх (аб пераразліку пенсіі) ён пачаў вырашаць ужо на прыёме, запрасіўшы спецыялістаў адпаведнага структурнага падраздзялення райвыканкама.
На фота: падчас прыёму міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Сліжэўскага.
Вольга КАНДРУКЕВІЧ.