Совет ветеранов приглашает ушачан присоединиться к поездке в театр. 21.by

Совет ветеранов приглашает ушачан присоединиться к поездке в театр

19.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Некалькі месяцаў таму Ушацкі раённы савет ветэранаў ладзіў паездку ў Мінскі тэатр беларускай драматургіі. Трэба сказаць, што пастаноўка “Тры Жызэлі”, якую мы тады паглядзелі, усім вельмі спадабалася, і ўшачане выказалі жаданне пабываць у гэтым тэатры яшчэ. Рады паведаміць, што такая магчымасць будзе: 13 кастрычніка арганізуецца чарговая паездка ў сталіцу – на гэты раз мы ўбачым спектакль “Дзед”. Гэта эмацыянальная спроба разабрацца ў маральных і духоўных праблемах сучаснасці, адказаць на пытанне, што такое вайна для розных пакаленняў, як яе ўспрымаюць удзельнікі тых падзей і іх унукі.

Для паездкі будзе арандаваны аўтобус аддзела па адукацыі, а яе кошт разам з білетам на спектакль складзе каля 25 рублёў. Тыя, каго зацікавіла прапанова, могуць патэлефанаваць на нумарах 5-99-98, (8-044) 765-13-12 (Velcom) і забраніраваць месца. Запрашаем далучыцца да культурнага мерапрыемства не толькі ветэранаў працы, а і ўсіх жадаючых.

Н.ВАСІЛЕЎСКАЯ, старшыня раённага савета ветэранаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі месяцаў таму Ушацкі раённы савет ветэранаў ладзіў паездку ў Мінскі тэатр беларускай драматургіі. Трэба сказаць, што пастаноўка “Тры Жызэлі”, якую мы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика