Прэзентацыя кніг берасцейскіх паэтаў-братоў Анатоля і Васіля Дэбішаў "Пушчанскія дзівы" і "Белабог"
21.09.2018 17:02
—
Разное
|
28 верасня 2018г. у 16.30 у гарадской дзіцячай бібліятэцы на набярэжнай Францыска Скарыны, 32 адбудзецца прэзентацыя кніг берасцейскіх паэтаў-братоў Анатоля і Васіля Дэбішаў “Пушчанскія дзівы” і “Белабог”. Юныя чытачы пазнаёмяцца з казачнымі істотамі, якім пакланяліся нашы продкі, і сустрэнуцца з непаўторным хараством прыроды нашай малой радзімы. Многія чыталі ў кніжках ці чулі пра Русалку і Вадзяніка, Дамавіка і Кладніка, Чорта і Бабу-Ягу. Але ёсць яшчэ нямала казачных істот, якіх асцерагаліся ці якіх клікалі на дапамогу нашы продкі. Таму беларуская міфалогія не менш цікавая за грэчаскую або рымскую. Запрашаем на сустрэчу з паэтамі-берасцейцамі Дэбішамі ў Центральную гарадскую дзіцячую бібліятэку на набярэжнай Францыска Скарыны, 32 у пятніцу 28 верасня у 16.30, каб яшчэ раз сустрэцца з незвычайнымі прыгодамі беларускіх міфічных істот.
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
|