СМЯЯЛАСЯ І ПЛАКАЛА АД РАДАСЦІ. 21.by

СМЯЯЛАСЯ І ПЛАКАЛА АД РАДАСЦІ

25.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У конкурсе “Палеская прыгажуня 2018” пераможцай стала ўраджэнка Курыцічаў Юлія Герасіменка.

Традыцыйна ў час міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Покліч Палесся” сярод дзяўчат праходзіць конкурс прыгажосці, грацыі і вытанчанасці.

22 верасня за тытул Палеская прыгажуняў Ляскавічах змагаліся адзінаццаць грацый з Петрыкаўскага, Столінскага, Пінскага і Лунінецкага раёнаў.

Канкурсанткі прадэманстравалі майстэрства дэфіле, уменне трымаць сябе на публіцы і творчыя здольнасці.

Першай і другой віцэ-міс адпаведна былі абраны ўраджэнкі Петрыкава Маргарыта Валодзькіна і Аляксандра Папок. Дзяўчаты былі ўзнагароджаны залатымі ўпрыгожаннямі, абанементамі ў трэнажорную залу LUX GYM, а таксама зніжкай на паездкі  на востраў Індыйскага акіяна.

Прыз ад “Гомельскай праўды” атрымала петрыкаўчанка Кацярына Яўлаш, прыз “Глядацкіх сімпатый” – таксама ў нашай зямлячкі Аляксандры Бобель. Спецыяльны прыз – бестэрміновую зніжку на тур ад кампаніі “МісТур” – атрымала дзяўчына з Пінска Юлія Кахновіч.

Ураджэнка Курыцічаў Юлія Герасіменка атрымала карону конкурсу і пуцёўку на дваіх у Сейшэлы, абанемент на паўгода ў трэнажорную залу, набор ювелірных упрыгожанняў ад ВА “Крышталь”.

– Гэты дзень я ўжо не забуду, – падзялілася ўражаннямі пераможца. – Эмоцыі перапаўнялі, вынік быў нечаканым для мяне.

Перад выхадам на сцэну нам сказалі, што гэтыя гадзіны праляцяць вельмі хутка, таму трэба атрымліваць асалоду ад кожнага моманту.

 Вядома, вялікую ролю адыграла падтрымка. Калі стаіш на сцэне, хвалюешся, спрабуеш не забыць словы і бачыш родных і сяброў, якія шчыра перажываюць, то становіцца цёпла, нягледзячы на дажджлівае надвор’е.

Мяне вельмі здзівіў спакой на сцэне, зусім не хвалявалася, думала толькі пра тое, як правільна стаць і не забыцца пра ўсмешку, у той момант я была па-сапраўднаму шчаслівай.

Да апошняга не магла паверыць, што я перамагла. Адначасова і плакала, і смяялася. Нават не ведаю, чаго больш было.

Усё астатняе слаба памятаю, толькі як назвалі маё прозвішча і імя, а потым шчаслівыя твары людзей, якія прыйшлі мяне падтрымаць. Здаецца, да гэтага часу ў сябе не прыйшла яшчэ.

Вялікі дзякуй маім сябрам і бацькам. Мама зараз хатняя гаспадыня, а тата працуе ў будаўнічай фірме, ён, дарэчы, нават цяпер не можа апамятацца, вельмі ўзрадаваны.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Больш фота http://www.petrikov.by/fotogalereya/2018-2-2/klich-palessya-2018-2/

IMG_4285 IMG_4254 IMG_4251


IMG_4284

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У конкурсе “Палеская прыгажуня 2018” пераможцай стала ўраджэнка Курыцічаў Юлія Герасіменка. Традыцыйна ў час міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика