Зборшчыкі журавінаў знайшлі на Століншчыне чалавечыя парэшткі. 21.by

Зборшчыкі журавінаў знайшлі на Століншчыне чалавечыя парэшткі

25.09.2018 14:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Столінскім раёне зборшчыкі журавінаў знайшлі ў лесе чалавечыя парэшткі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося 24 верасня. Мясцовыя жыхары збіралі ягады каля вёскі Хотамель. У гушчары яны і пабачылі шкілет чалавека.

На думку міліцыянтаў, гэта можа быць жыхар Хотамеля 1983 года нараджэння. Мужчына знік без вестак шэсць гадоў таму.

Праваахоўнікі праводзяць праверку. Дакладна выявіць асобу памерлага мужчыны дапаможа экспертыза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Столінскім раёне зборшчыкі журавінаў знайшлі ў лесе чалавечыя парэшткі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама. Здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика