З'явіліся новыя падрабязнасці пра выбух на "Магілёўдрэве". 21.by

З'явіліся новыя падрабязнасці пра выбух на "Магілёўдрэве"

26.09.2018 08:47 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: svaboda.org

З'явіліся новыя падрабязнасці пра выбух на "Магілёўдрэве", які адбыўся ў аўторак у 18:30. Было вядома, што пацярпелі  6 чалавек (4 мужчыны і 2 жанчыны). Іх шпіталізавалі, большасць пацярпелых знаходзіліся ў рэанімацыі. Ёсць звесткі, што "Магілёўдрэў" часова быў адключаны ад электрычнасці.

Следчы камітэт паведамляе ў Telegram, што яго супрацоўнікі працуюць на месцы здарэння. Адбылося яно ў лакафарбавальным цэху прадпрыемства. Пасля выбуху пачаўся пажар, які ліквідавалі ратавальнікі. У цэху знаходзіліся шэсць рабочых. Усе яны атрымалі пашкоджанні рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.

Следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння, апытваюць відавочцаў, службовых асобаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: svaboda.org З'явіліся новыя падрабязнасці пра выбух на "Магілёўдрэве", які адбыўся ў аўторак у 18:30. Было вядома, што пацярпелі  6 чалавек (4 мужчыны і 2 жанчыны). Іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика