У Мінску сутыкнуліся тралейбус і два аўтобусы
26.09.2018 08:47
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: МНС У Мінску на прыпынку грамадскага транспарту сутыкнуліся тралейбус і два аўтобусы. Здарэнне адбылося ўдзень 25 верасня на Кальварыйскай вуліцы. Як інфармуе інфармагенцтва са спасылкай на сталічнае ДАІ, на прыпынку знаходзіліся аўтобусы маршрутаў № 40 і № 78, заканчвалася пасадка пасажыраў, калі пад'ехаў 44-ы тралейбус. Увагу кіроўцы апошняга, відаць, нешта адцягнула і ён дапусціў сутыкненне з аўтобусам, які стаяў наперадзе. Ад удару аўтобус зрушыўся і сутыкнуўся з іншым аўтобусам. Вядома, што ў выніку ДТЗ пацярпела 76-гадовая пасажырка тралейбуса, яна стукнулася каленам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: МНС У Мінску на прыпынку грамадскага транспарту сутыкнуліся тралейбус і два аўтобусы. Здарэнне адбылося ўдзень 25 верасня на Кальварыйскай... |
|