«Час подписчика» провели журналисты районной газеты «Патрыёт» в центре Ушач
26.09.2018
—
Разное
|
Калектыў рэдакцыі раённай газеты ў сваёй рабоце прытрымліваецца галоўнага прынцыпу – быць як мага бліжэй да сваіх чытачоў. Нам вельмі важна ведаць, чым яны жывуць, што іх турбуе і радуе. Мы імкнёмся пабываць у самых аддаленых населеных пунктах, у сельскіх клубах і школах, выехаць да механізатараў у поле ці да даярак на ферму. Усё гэта робіцца, каб “Патрыёт” быў цікавы для людзей любога ўзросту і ў кожным доме чакалі яго свежы нумар.
– З “Патрыётам” не расстаюся на працягу многіх гадоў. Вось і зараз прачытала пра мерапрыемства – і вырашыла скарыстацца зручнай магчымасцю, – заўважыла ўшачанка Таццяна Мікалаеўна Падворная, афармляючы падпіску на любімае выданне. Сярод даўніх прыхільнікаў “Патрыёта” – Таіса Цімафееўна Закрэўская, якая чытае ўсе нашы артыкулы ад “а” да “я”. Разам з бабуляй Галінай Міхайлаўнай Шамшурай любяць пагартаць газету маленькія Сафія і Лізавета (на здымку). Нашым надзейным сябрам стаў Віктар Пятровіч Кароткі, які некалькі разоў друкаваўся на старонках раёнкі. А сярод новых знаёмых – расіянін, дачнік з Жывалакі Мікалай Іванавіч (прозвішча не назваў), які ў адзначаны дзень выпісаў газету для сваіх суседзяў і абяцаў па вяртанні вясной на Ушаччыну зрабіць гэта ж для сябе. – “Патрыёт” у нашай сям’і заўсёды жаданы госць. З яго старонак даведваемся аб усіх навінах і падзеях, што адбываюцца ў раёне, – падсумоўваючы меркаванні многіх, зазначыла Таццяна Віктараўна Гарноўская. – Падабаюцца і сур’ёзныя праблемныя, і забаўляльныя матэрыялы. Віншаванні з днём нараджэння – таксама свайго роду інфармацыя. А дзякуючы надрукаваным аб’явам маем магчымасць купіць неабходнае, прадаць непатрэбнае. Абсалютна кожны, хто аформіў падпіску на раённую газету ў рамках “Гадзіны падпісчыка”, атрымаў ад рэдакцыі невялікі падарунак. Тыя ж, хто зрабілі гэта адразу на квартал, змогуць разлічваць таксама на скідку на размяшчэнне адной аб’явы (віншавання, спачування) у месяц ў памеры 20 працэнтаў ад кошту. Нагадаем: падпісацца на газету “Патрыёт” да канца бягучага тыдня можна ва ўсіх паштовых аддзяленнях раёна, а таксама непасрэдна ў рэдакцыі. Не спазніцеся! І шчыры дзякуй вам, паважаныя чытачы, за тое, што сярод вялікай колькасці перыёдыкі па-ранейшаму выбіраеце сваю “раёнку”. К.КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калектыў рэдакцыі раённай газеты ў сваёй рабоце прытрымліваецца галоўнага прынцыпу – быць як мага бліжэй да сваіх чытачоў. Нам вельмі важна ведаць, чым яны...
|
|