Как избежать дачных краж – советы от правоохранителей
26.09.2018
—
Разное
|
Між тым некаторыя меры перасцярогі дапамогуць уладальнікам дач захаваць сваю ўласнасць. Па-першае, не варта пакідаць у доме каштоўныя рэчы, электратэхніку, а таксама прадукты і спіртныя напоі. Як сведчыць аналіз падобных здарэнняў ва Ушацкім раёне, часта мэтай злодзеяў з’яўляюцца нават не самі халадзільнікі, тэлевізары, а іх дэталі, што ўтрымліваюць каштоўныя металы. Умацуйце запорныя прылады, калі ёсць аканіцы – зачыніце іх. Калі ў вёсцы маюцца пастаянныя жыхары, з імі варта дамовіцца пра перыядычны агляд сядзібы, пакінуць ім тэлефон на выпадак, калі нешта здасца падазроным. І, вядома ж, самым надзейным сродкам аховы з’яўляецца сігналізацыя. Калі ўсё ж вы высветлілі, што ў час адсутнасці на дачы нехта “пагаспадарыў”, паведаміце пра гэта ў райаддзел міліцыі па нумары 102. Да прыезду аператыўна-следчай групы захавайце абстаноўку ў доме без змяненняў. В.ПАРФЯНОВІЧ, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Ушацкага РАУС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даволі значная частка злачынстваў, што рэгіструюцца ў нашым раёне, – крадзяжы з дачных дамоў. Пакінуўшы восенню свае сядзібы, многія грамадзяне забываюцца пра...
|
|