Сустрэча па месцы жыхарства з жыхарамі вёскі Стрыпуны
28.09.2018
—
Разное
|
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч сустрэўся з жыхарамі вёскі Стрыпуны. На сустрэчу таксама прыехалі кіраўнікі і спецыялісты арганізацый і службаў, дзейнасць якіх распаўсюджваецца і на сельскую мясцовасць, старшыня Сольскага сельвыканкама Міхаіл Мірскі.
З вяскоўцамі гутарыць старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван РАМАНОВІЧ. Ён зўвярнуў увагу вяскоўцаў на надыход ацяпляльнага перыяду, папрасіў іх яшчэ раз агледзець на спраўнасць свае печы і печкі, бо падчас халадоў павялічваецца колькасць пажараў у жылым сектары. Гутарку пра пажарную бяспеку прадоўжыла інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дар’я Жураўлёва. Яна адзначыла, што нярэдка загаранні ўзнікаюць з-за пашкоджанай электраправодкі, уключэння ў разетку некалькіх электрапрыбораў вялікай магутнасці. Аб сацыяльным абслугоўванні насельніцтва вяла размову дырэктар УТЦСАН “Цёплы дом” Марына Нікалайчык. А начальнік раённага вузла паштовай сувязі Аліцыя Гедройц расказала аб паслугах, якія аказвае жыхарам сельскай мясцовасці РУП “Белпошта”. Медыцыну прадстаўляла і адказвала на пытанні урач ЦРБ Ганна Каспяровіч. Намеснік дырэктара лясгаса і дэпутат раённага Савета дэпутатаў Андрэй Пятроўскі папрасіў жыхароў вёскі Стрыпуны, якія з’яўляюцца яго выбаршчыкамі, звяртацца ў выпадку ўзнікнення нейкіх праблем, каб можна было данесці іх да адпаведных раённых службаў.
Старшыня Сольскага сельвыканкама Міхаіл МІРСКІ інфармуе людзей.
Аб сацыяльным абслугоўванні насельніцтва расказвае дырэктар УТЦСАН "Цёплы дом" Марына НІКАЛАЙЧЫК.
Выступае дэпутат райсавета дэпутатаў Андрэй ПЯТРОЎСКІ.
Уважліва слухаюць выступоўцаў жыхары вёскі Стрыпуны. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч сустрэўся з жыхарамі вёскі Стрыпуны. На сустрэчу таксама прыехалі кіраўнікі і спецыялісты арганізацый і... |
|