Мінскі метрапалітэн абвяргае чуткі пра сутыкненне цягнікоў у тунелі
30.09.2018 13:46
—
Разное
|
Фота: sb.by Мінскі метрапалітэн абверг чуткі пра нібыта сутыкненне цягнікоў у тунелі на перагоне “Кастрычніцкая — Плошча Леніна”. Інцыдэнт са спыненнем цягніка, а потым з незразумелым рэзкім штуршком здарыўся ўвечары 28 верасня і яго актыўна абмяркоўвалі ў сеціве. Пасажыры, што ехалі ў тым цягнікі, меркавалі, быццам на перагоне ў іх урэзаўся іншы цягнік. Некаторыя скардзіліся на лёгкія траўмы. Паводле інфармацыі Мінскага метрапалітэна, 28 верасня ў 17.50 праз няспраўнасць рухомага складу адмянілі адзін цягнік на перагоне “Кастрычніцкая — Плошча Леніна” і далі рэзервовы. Рух аднавілі ў 18.03 і лінія запрацавала ў штатным рэжыме. Да гэтага ў 17.47 у цягніку, што праходзіў праз тунель, спрацаваў вентыль замяшчэння тармазной пнеўмасістэмы, таму пнеўматычныя тармазы перасталі адпускаць і цягнік спыніўся. На час спынення руху цягнікоў уключалі прыдатачную вентыляцыю, каб у тунель паступала свежае паветра. Машыніст няспраўнага цягніка не здолеў аператыўна высветліць прычыны спрацоўвання вентыля замяшчэння і таму не змог зрушыць састаў з месца. Тады дыспетчар прызначыў дапаможны састаў, які пайшоў за няспраўнай электрычкай. Гэты дапаможны цягнік пад’ехаў да вагона ў хвасце паламанага цягніка і счапіўся з ім. У той самы час машыніст ліквідаваў няспраўнасць і паведаміў дыспетчару, што гатовы рухацца далей самастойна. Так ён даехаў да “Плошчы Леніна”, высадзіў там пасажыраў і скіраваўся ў электрадэпо на агляд. У Мінскім метрапалітэне прыносяць прабачэнні пасажырам да створаныя нязручнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by Мінскі метрапалітэн абверг чуткі пра нібыта сутыкненне цягнікоў у тунелі на перагоне “Кастрычніцкая — Плошча Леніна”. Інцыдэнт са спыненнем цягніка,...
|
|