У кірмашовым карагодзе кружылася Пагародна
30.09.2018
—
Разное
|
Ужо колькі год запар аграгарадок Пагародна прымае гасцей на “Пагародзенскім кірмашы”. Вось і сёння бульбашы гулялі на знакамінтым свяце. Гулялі ды агародніну прыдбалі. За пакупкамі і святочным настроем сюды спяшаліся дбайныя гаспадары і гаспадынькі, мясцовыя жыхары і госці. Бульба і зерне, прапанаваныя КСУП э/б “Пагародна”, разышліся яшчэ напачатку культурнага мерапрыемства. Нядрэнна ішоў торг і ў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія радавалі дзятву незвычайнымі цацкамі. Хто вырашыў пашырыць або залажыць сад — самы час. Менавіта зараз трэба саджаць дрэўцы, раіць спецыяліст у гэтай справе А.В. Шыдлоўскі, які прапанаваў пакупнікам больш дванаццаці відаў саджанцаў вінаграду і шматлікія яблынькі і грушы. Між тым на кірмашы заўсёды не толькі гандаль, але і весялосць. Ад усіх хваробаў раздавалі парады і “лекі” знахарачкі Гануся і Януся. Пакуль адны “лячыліся”, іншыя шчодра адорвалі артыстаў апладысментамі. На імправізаванай сцэне спявалі і танцавалі творчыя калектывы Воранаўшчыны. Па-суседску ім дапамагалі іўеўчане, мастаўчане. Кульмінацыйным стаў выступ сталічнага фальклорнага ансамбля “Гуляй, бульбаш!” Падрабязней пра яскравыя моманты святочнага кірмашу чытайце на старонках “ВГ”. Галіна ШЛЕМПА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо колькі год запар аграгарадок Пагародна прымае гасцей на “Пагародзенскім кірмашы”. Вось і сёння бульбашы гулялі на знакамінтым свяце. Гулялі ды агародніну...
|
|