Моладзь за бяспеку
01.10.2018
—
Разное
|
З 24 верасня па 12 кастрычніка ў раёне праходзіць прафілактычная акцыя “Моладзь за бяспеку”. Прымеркавана яна да дня стварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавльнікаў-пажарных. На працягу акцыі выратавальнікі раскажуць пра сваю прафесію, важнасць ведаў пра бяспеку і пра сваіх памочнікаў. На першым этапе актывісты арганізацыі і супрацоўнікі МНС наведаюць шматдзетныя сем’і, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокапражываючых пенсіянераў і інвалідаў, каб дапамагчы ў бытавых пытаннях і пытаннях бяспекі. З 3 па 10 кастрычніка юныя выратавальнікі і работнікі РАНС накіруюцца ў госці да дзяцей у сацыяльныя прытулкі, дамы-інтэрнаты, агульнаадукацыйныя і іншыя ўстановы. Сваім равеснікам рабяты раскажуць пра арганізацыю, чым яна займаецца і як юныя выратавальнікі бавяць вольны час. Супрацоўнікі РАНС правядуць навучальныя заняткі па бяспецы жыццядзейнасці. Трэці этап акцыі будзе праходзіць у месцах масавага знаходжання людзей. Падрыхтавала І. Гіленка, па матэрыялах РАНС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 24 верасня па 12 кастрычніка ў раёне праходзіць прафілактычная акцыя “Моладзь за бяспеку”. Прымеркавана яна да дня стварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай... |
|