Новый имиджевый объект МЧС появился в детской игровой комнате физкультурно-оздоровительного комплекса «Юность-Ушачи»
02.10.2018
—
Разное
|
Звычайна, пачуўшы званок, вучні радасна бягуць на перапынак. Калі ж скончыўся гэты ўрок бяспекі, першакласнікі Ушацкай школы разыходзіцца не хацелі: горача абмяркоўвалі яго падзеі, дзяліліся ўражаннямі. А ўся справа ў тым, што праходзіў занятак не ў звычайным школьным класе, а ў дзіцячым гульнявым пакоі МНС, спецыяльна абсталяваным для таго, каб маленькім ушачанам было цікава засвойваць неабходныя веды.
Намеснік міністра шчыра прывітаў удзельнікаў мерапрыемства, адзначыў, што ў пагражальных сітуацыях вельмі важна не разгубіцца, а для гэтага трэба ведаць, як сябе паводзіць. Варта таксама быць моцнымі і спрытнымі, а таму Анатоль Уладзіміравіч параіў дзеткам абавязкова сябраваць са спортам, расказаў пра свайго сына, які з сямі год займаецца хакеем – і падкрэсліў сімвалічнасць таго, што іміджавы пакой МНС знайшоў прапіску ў спарткомплексе. Не абышла ўвагай гэту падзею раённая арганізацыя “Белай Русі”: намеснік яе старшыні Н.І.Гардзіёнак павіншавала прысутных і перадала падарунак ад аб’яднання. Школьнікі ж у сваю чаргу парадавалі гасцей спевамі і танцамі, а таксама добрымі ведамі правілаў бяспечных паводзін, якія прадэманстравалі пасля таго, як была перарэзана традыцыйная стужачка на ўваходзе ў іміджавы пакой. Памяшканне ўразіла сваім афармленнем: кожны яго куточак цяпер нясе яркую пазнавальную інфармацыю. Вялі ж першы ўрок незвычайныя настаўнікі: Шэры Воўк, у якога па-майстэрску пераўвасобіўся ўшацкі выратавальнік Арцём Бірукоў, і супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС. Усе карысныя веды першакласнікі атрымлівалі ў гульнявой форме: мадэліравалі надзвычайныя здарэнні, тэлефанавалі работнікам экстранных службаў, трэніраваліся паўзком пакідаць задымлены пакой, на хуткасць апраналі касцюм выратавальніка і нават змаглі вызначыць свой рост па намаляваным на сцяне шаблоне. Ну а закончыўся ўрок дэгустацыяй салодкага прэзенту: падораны намеснікам міністра торт з яркім малюнкам дзецям нават крыху шкада было есці. Нагадваць пра цікавае мерапрыемства ім будуць і кніжкі-размалёўкі. “Добра запомнілі, што ў навальніцу нельга хавацца пад дрэва, а ў час пажару – у шафу ці пад ложак, а калі разбіўся градуснік, варта адразу паклікаць дарослых”, – дзяліліся ўражаннямі пасля ўроку Таня Пятроўская і Даша Цітова. А гэта значыць, што новы іміджавы аб’ект ужо пачаў паспяхова выконваць сваё прызначэнне. Н.БАГДАНОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна, пачуўшы званок, вучні радасна бягуць на перапынак. Калі ж скончыўся гэты ўрок бяспекі, першакласнікі Ушацкай школы разыходзіцца не хацелі: горача...
|
|