3 кастрычніка ў выставачна-інфармацыйнай зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы прайшла гутарка з адвакатам юрыдычнай кансультацыі Мінскай калегіі адвакатаў Таццянай Аляксандраўнай Ерчынскай на тэму “Пенсійнае забеспячэнне ў Рэспубліцы Беларусь”, прымеркаваная да Дня пажылога чалавека. У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны Закон аб пенсійным забеспячэнні і Працоўны Кодэкс Рэспублікі Беларусь. Таццяна Аляксандраўна адказала на пытанні прысутных.