П’яны шафёр пратараніў прыпынак — першае парушэнне за 9 гадоў стажу. 21.by

П’яны шафёр пратараніў прыпынак — першае парушэнне за 9 гадоў стажу

09.10.2018 21:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

У Мінску п’яны кіроўца ўрэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-службу Мінскай гарадской ДАІ, здарэнне адбылося позна ўвечары 8 кастрычніка на вуліцы Лабанка.  

40-гадовы кіроўца легкавіка "Kia" рухаўся да стаянкі ля ГЦ “Максімус”, рэзка рвануў наперад і наскочыў на бардзюр, пасля чаго ўрэзаўся ў прыпынак.

Ніхто не пацярпеў. Канструкцыя прыпынку і аўтамабіль пашкоджаныя. Медыцынскі агляд парушальніка выявіў, што ў яго крыві было 2,37 праміле.

На мужчыну склалі два адміністратыўныя пратаколы. Для яго гэта першае парушэнне за 9 гадоў стажу кіроўцы.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Мінску п’яны кіроўца ўрэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-службу Мінскай гарадской ДАІ, здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика