Сюрпризы, букеты, подарки… Как поздравляют мам в Несвижском районе?. 21.by

Сюрпризы, букеты, подарки… Как поздравляют мам в Несвижском районе?

12.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Колькі б добрых слоў мы ні казалі нашым мамам, колькі б падстаў для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць. Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. У Нясвіжскім раёне з 8 па 15 кастрычніка праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу.

Навучэнцы Нясвіжскай гімназіі ў сераду прынялі ўдзел у акцыі «Павіншуем маму разам!». У рамках тыдня маці ў навучальнай установе прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, гутаркі, лекцыі: «Дзень маці: гісторыя свята», «Прафесіі нашых мам», «Святло ў матуліных вокнах» і іншыя. Былі арганізаваны творчыя конкурсы і выставы. З панядзелка па пятніцу было запісана шмат відэапажаданняў для матуль, якія будуць прадстаўлены да паказу ў суботу на святочным канцэрце. Самыя актыўныя змогуць прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах, а аматары кнігі — у абласным флэш-мобе «Чытаем з мамай пра галоўнае».Таксама ў гэты дзень валанцёры атрада «Філантроп» будуць віншаваць на даму ветэранаў педагагічнай працы і прапануюць сваю дапамогу па гаспадарцы.


Удзельнікі акцыі «Павіншуем маму разам!» навучэнцы Нясвіжскай гімназіі — Руслан Янскі, Уладзіслаў Строк, Дзяніс Грабоўскі, Іван Кандрукевіч, Данііл Агейка і Ягор Янчык (справа налева)


Інфармацыйная гадзіна ў 10 “Б” класе Нясвіжскай гімназіі.

У дзіцячым яслі-садзе № 4 г. Нясвіжа для матуль малышы падрыхтавалі шмат прыемных сюрпрызаў. У кожнай групе адбыліся святочныя ранішнікі. Яны праходзілі ў розных фарматах — сямейная гасцёўня, мультыпрэзентацыя і г.д. На традыцыйнай выставе «Падарункі для мам і бабуль» усіх чакалі прэзенты, якія хлопчыкі і дзяўчынкі старанна зрабілі сваімі рукамі. Прыемнай нечаканасцю сталі віншаванні ад бацькоў — з самага ранку сёння яны сустракалі ўсіх са святочнымі букетамі. Наперадзе ў жаночага калектыву дзіцячага сада і матуль — канцэрты з удзелам любімых дзетак і паважаных калег.


На здымку: удзельнікі акцыі «Шчасце ў квадраце» дзіцячага яслі-сада № 4 г. Нясвіжа «Караблік дзяцінства» — Ірына Чарнюк з сыночкамі Паўлам і Іллёй, Алена Станкевіч з дачушкамі Данай і Янай, Іна Бяганская з дачушкай Янай і сыночкам Цімафеем.

«Лепшая на свеце». Такой стала адна з тэм заняткаў студыі «Радуга» цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна (кіраўнік А. Гаціла). У Тыдзень маці выхаванцы цэнтра малявалі партрэт матулі (на фота). Іх работы будуць прадстаўлены на выставе, якую традыцыйна арганізуюць да свята.

Наталля ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькі б добрых слоў мы ні казалі нашым мамам, колькі б падстаў для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика