Вясковец з-пад Гомеля патрабаваў даслаць яму “дурку”, іначай ён “узарве ўсіх”. 21.by

Вясковец з-пад Гомеля патрабаваў даслаць яму “дурку”, іначай ён “узарве ўсіх”

13.10.2018 13:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з адкрытых крыніцаў

У Гомелі міліцыя вылічыла чарговага тэлефоннага “мінёра” — невядомы мужчына патэлефанаваў  на лінію хуткай дапамогі і пагражаў “усіх узарваць”.

Як паведамляе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі, сігнал на спецлінію 103 паступіў увечары 11 кастрычніка. Мужчына прамаўляў няўцямна і патрабаваў даслаць яму “дурку”. “Не будзе медыкаў, узарву Гомель і ўсіх узарву”, — паабяцаў ён.

Медыкі перадалі інфармацыю праваахоўнікам і тыя хутка вылічылі “мінёра”. Гэта быў 31-гадовы жыхар аграгарадка Чырвонае, які нядаўна вярнуўся з заробкаў у Расіі і адразу сышоў у запой. На дзясятыя суткі запою ён вырашыў патэлефанаваць у хуткую з дзіўнымі патрабаваннямі.

Гастарбайтэра пакінулі ў Гомельскім РАУСе. Там яму давядзецца тлумачыць міліцыю, што стала прычынай дзіўнага тэлефанавання ў хуткую.

 

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў У Гомелі міліцыя вылічыла чарговага тэлефоннага “мінёра” — невядомы мужчына патэлефанаваў  на лінію хуткай дапамогі і пагражаў “усіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика