У Смаргоні на абслугоўванні ЖРЭС знаходзяцца 328 жылых дамоў: Заданне на гэты год – адрамантаваць 17,9 тысячы квадратных метраў жылля. 21.by

У Смаргоні на абслугоўванні ЖРЭС знаходзяцца 328 жылых дамоў: Заданне на гэты год – адрамантаваць 17,9 тысячы квадратных метраў жылля

15.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі праводзіцца адзіная палітыка ў адносінах да эксплуатацыі жыллёвага фонду, незалежна ад формы ўласнасці. Трэба адзначыць, што ў дзяржаўнай уласнасці знаходзіцца менш за 6% жылой нерухомасці, астатнія 94% – гэта прыватная ўласнасць грамадзян і юрыдычных асобаў. У свой час дзяржава дала магчымасць кватэранаймальнікам прыватызаваць сваё жыллё.
Сморгонь микрорайон Восточный.jpg

У Смаргоні на абслугоўванні ЖРЭС знаходзяцца 328 жылых дамоў. Утульнасць і камфортнасць пражывання ў іх людзей напрамую залежаць ад дзейнасці жыллёва-эксплуатацыйнай службы, у чые непасрэдныя абавязкі ўвахо­дзіць абслугоўванне жылфонду.

З мэтай забеспячэння празрыстасці паслугі па тэхнічным абслугоўванні жыллёвага фонду вызначаны дакладны пералік работ і перыядычнасць іх выканання, укаранёны тэхналагічныя карты на тэхнічнае абслугоўванне дамоў па кожнай будаўнічай сетцы, што дазваляе адсачыць кошт данай паслугі для кожнай групы спажыўцоў у залежнасці ад аб’ёму работ па канкрэтнаму жылому дому, пракантраляваць іх выкананне.

З 2014 года ў Беларусі ўведзена сістэма тэхнічнага абслугоўвання жыллёвага фонду адным шматпрофільным спецыялістам  - рабочым па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і пабудоў. Яго яшчэ называюць хаўс-майстрам.

Дзякуючы паслядоўнай палітыцы ў арганізацыі і эксплуатацыі жыллёвага фонду плошча трухлявых і аварыйных жылых дамоў працяглы час застаецца вельмі нізкай і не перавышае 0,16% ад агульнай плошчы жылля.

Каб не дапусціць пагаршэння тэхнічнага стану жылфонду, штогод павялічваецца колькасць капітальна адрамантаваных дамоў. Заданне на гэты год – адрамантаваць 17,9 тысячы метраў квадратных жылля. 

“І з гэтай задачай справімся, - сказаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай. - Летась таксама была немалая лічба, але выканалі. А ўвогуле, мы штогод павінны капітальна рамантаваць 4% жылфонду”.

Апошнім часам адбыліся змяненні ў падыходах да правядзення капітальнага рамонту. З 2015 года перагледжаны віды і склад работ, выключаны тыя з іх, якія адносяцца да мадэрнізацыі і павялічваюць спажывецкія якасці жылых памяшканняў. Устаноўлены гранічныя нормы затрат на капітальны рамонт.

Неабходнасць правядзення капітальнага рамонту вызначаецца на падставе абследавання жылога дома і тэрміну яго службы. Выбіраць выканаўцу будаўніча-мантажных работ дазволена толькі на конкурснай аснове. Спісы дамоў, якія патрабуюць капітальнага рамонту, фарміруюцца  мясцовымі выканаўчымі органамі з перспектывай на год і пяць гадоў. У Смаргонскім райвыканкаме таксама ёсць такія спісы. Папярэдне спецыялісты вывучылі сітуацыю па дамах.

Пералік многакватэрных жылых дамоў, якія падлягаюць рамонту ў бягучым годзе, публікуецца ў сродках масавай інфармацыі, размяшчаецца ў інтэрнэце, на інфармацыйным сайце райвыканкама. Робіцца гэта напачатку кожнага года, калі сфарміраваны бюджэт і вызначаны сумы фінансавых сродкаў, якія будуць затрачаны на капітальны рамонт.

"Для капітальнага рамонту выбіраюцца дамы, якія знаходзяцца ў горшым стане ў параўнанні з іншымі жылымі пабудовамі”, - адзначыў Аляксандр Бажыдай.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота з архіва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі праводзіцца адзіная палітыка ў адносінах да эксплуатацыі жыллёвага фонду, незалежна ад формы ўласнасці. Трэба адзначыць, што ў дзяржаўнай уласнасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика