О всех вопросах молодёжной политики в Миорском районе. 21.by

О всех вопросах молодёжной политики в Миорском районе

19.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў раёне былі ў цэнтры ўвагі на семінары-нарадзе 10 кастрычніка ў райвыканкаме. Удзельнічалі намеснікі кіраўнікоў калектываў па ідэалагічнай рабоце ці адказныя за гэтую сферу дзейнасці, за работу з моладдзю. 

Адкрыла мерапрыемства  намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта Аксана АШУРКА. З дакладам выступіла галоўны спецыяліст Наталля ПЯТКЕВІЧ.

На Міёршчыне пражывае 2635 чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года — 13% насельніцтва. Гэта вучні школ, іх больш за чатыры сотні, маладыя спецыялісты, атрад якіх сёлета паболеў на 102, работнікі розных сфер вытворчасці і сацыяльнай сферы. Больш за ўсё маладых працаўнікоў у райспажыўтаварыстве, ЦРБ, лясгасе, на мясакамбінаце. БРСМ аб’ядноўвае ў сваіх радах 1019 юнакоў і дзяўчат.


Сістэма кадравага забеспячэння эканомікі распрацавана рашэннем райвыканкама №301 ад 28.04.2017 года. Дзейнічае план работы з маладымі спецыялістамі. Надаецца ўвага рэзерву кадраў, у які ўключаны 32 чалавекі.


 Моладзь раёна прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Міёршчыны, патрыятычных акцыях, сустрэчах з ветэранамі, ушанаванні герояў-землякоў, мерапрыемствах Года малой радзімы, дзейнасці БРСМ, Фонду міру і іншых грамадскіх фарміраванняў, аб’яднанняў.
У плане другаснай занятасці ствараюцца студэнцкія атрады на сельскагаспадарчых работах. Арганізавана спаборніцтва моладзі на пасяўной, нарыхтоўцы кармоў, уборцы ўраджаю. Сёлета лепшымі па прафесіі на сяўбе прызнаны Віталь Ландзар з ААТ “Любінова” і Іван Талапіла з “Папшулёў”, першым маладым камбайнерам-тысячнікам стаў Аляксей Мароз з філіяла “Павяцце”.


Ганаровае званне “Чалавек года Міёршчыны” ў 2017-м прысвоена тром маладым людзям, сёлета — аднаму.


Дзесяцігоддзе адзначыў клуб маладой сям’і “Мядовы месяц” пры аддзеле загса. Замацаванні моладзі на сяле садзейнічае праект “Уладар сяла”. Дню сям’і прысвячаліся спартакіяда “Тата, мама, я — спартыўная сям’я”, акцыя “Фамільнае дрэва”, фотаконкурс “Край шчаслівых сем’яў”. Сумеснымі намаганнямі папулярызуецца здаровы лад жыцця, у тым ліку на турыстычных злётах, свяце “Міёрская лыжня”, спаборніцтвах па міні-футболе сярод хлопцаў і дзяўчат. ФСК “Міёры” праводзіць круглагадовую спартакіяду сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце арганізацый і сельгаспрадпрыемстваў па 11 відах спорту. Сёлета гэта 63 мерапрыемствы з удзелам звыш 3150 чалавек.
Развіццю творчага патэнцыялу моладзі і арганізацыі вольнага часу садзейнічаюць агляды, конкурсы, вечары адпачынку, інтэлектуальныя гульні. Нашы лепшыя калектывы ўдзельнічаюць у “Славянскім базары”, “Яблычным фэсце”, абласным конкурсе маладых выканаўцаў, Днях беларускай культуры ў Латвіі. Пералік можна працягваць.


Увага надаецца прафілактычнай рабоце з непаўналетнімі. ТЦСАН выяўляе таленты сярод інвалідаў, яны ўдзельнічалі ў конкурсе “Цуды ўмелых рук”. Развіваецца валанцёрскі рух, праводзяцца сумесныя мерапрыемствы з РАНС , ГА “Белая Русь” і іншымі грамадскімі фарміраваннямі, працоўныя акцыі. Цяпер рэалізуецца вялікая праграма да 100-годдзя ВЛКСМ. Толькі што завяршыліся мерапрыемствы Тыдня маці.


Галоўны спецыяліст прадстаўніцтва па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Людміла Бяззубенак пазнаёміла аўдыторыю з магчымасцямі ў гэтай сферы адпаведных устаноў нашай краіны, а таксама беларускіх у Расіі і Літве, з парадкам атрымання пуцёвак для розных катэгорый насельніцтва.


Загадчык сектара спорту і турызму Ларыса Малецкая праінфармавала пра магчымасці спартыўнай базы Міёршчыны і яе практычнае выкарыстанне. Адзначыла актыўны ўдзел у спаборніцтвах газавікоў, паштавікоў, выратавальнікаў, медыкаў, работнікаў адукацыі і мясакамбіната, сярод гаспадарак—каманд з “Туркова”, “Язна”, “Узмёнскага краю”, “Любінова”, “Чэрасаў” і некаторых іншых. Аднак кваліфікаваных і ініцыятыўных арганізатараў спартыўнай работы не хапае. Недастаткова выкарыстоўваецца магчымасць аб’ядноўваць спартсменаў з розных калектываў у адну каманду. Запрасіла карыстацца магчымасцямі аднаўляемага фізкультурна-аздараўленчага комплексу і ўсіх 44 аграсядзіб.


Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Чапулёнак прааналізавала вынікі падпіскі на перыядычныя выданні на апошні квартал гэтага года. Яны здавальняючыя, у цэлым насычанасць друкаванымі СМІ захавана. Але больш увагі трэба надаваць распаўсюджванню раённай газеты “Міёрскія навіны”. Вольга Казіміраўна паставіла задачы па ўдасканаленні дзейнасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.


Вынікі размовы падвяла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Ашурка. Звярнула ўвагу ўдзельнікаў семінара-нарады на пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў, вытворчых і сацыяльных аб’ектаў, помнікаў і пахаванняў, заклікала садзейнічаць паляпшэнню ўмоў жыцця і працы насельніцтва. Пры гэтым падкрэсліла, што далёка не ўсё ў такой дзейнасці залежыць ад фінансавых сродкаў. Пацвярджэннем стала наведванне вытворчай базы газавікоў.


 Начальнік Міёрскага раёна газазабеспячэння Канстанцін Матэленак правёў экскурсію па сваіх уладаннях, дзе ідэальны парадак, расказаў пра сістэму работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі і аб’ектаў.


 Калектыў газавікоў невялікі, у кожнага работніка свае абавязкі, якія трэба выконваць бездакорна. Тым не менш, кожны заняты агульнымі справамі ў вольныя хвіліны, па вечарах ці на суботніках. З улікам прапаноў і ідэй работнікаў распрацоўваецца гадавы план добраўпарадкавання, які няўхільна выконваецца. Калі дзейнічаць сістэмна, мэтанакіравана і прадумана, і з невялікімі выдаткамі паступова ствараецца на тэрыторыі і вытворчасці прыгажосць, якую трэба толькі падтрымліваць і ўдасканальваць.


Апошнім этапам семінара-нарады стала падарожжа па летапісе нашай малой радзімы — экскурсія па музеях СШ №3. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў раёне былі ў цэнтры ўвагі на семінары-нарадзе 10 кастрычніка ў райвыканкаме. Удзельнічалі намеснікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика