Сеткі водазабеспячэння ў Смаргонскім раёне, або Чаму знікае вада ў калодзежах Сасноўкі і Клідзенят
19.10.2018
—
Разное
|
У нашым раёне 215 км сетак водазабеспячэння. З іх 100 км – у горадзе і 115 км - у сельскай мясцовасці. Гарадская сетка водазабеспячэння зношана на 39%, сельская - на 43. І паколькі існуючае фінансаванне дазваляе штогод мяняць 4% усіх сетак, то на іх замену спатрэбіцца каля 20 гадоў, адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай.
Вядома ж, ёсць амартызацыйныя адлічэнні па вадзе. Гэтыя грошы можна накіроўваць на замену цепласетак. Але, як правіла, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы напачатку года, калі фарміруецца бюджэт, не хапае грошай на бягучае ўтрыманне гарадскога водаўладкавання, кашэнне травы, падмятанне вуліц, электраасвятленне. Большая частка сумы амартызацыйных адлічэнняў траціцца менавіта на гэтыя віды паслуг. Тым не менш, падчас апошніх зімаў не было ні адной праблемы, звязанай з парывам цепласетак. Камунальнікі мяняюць іх кожны год. Хаця былі тэлефанаванні ад людзей, што замянілі цепласеткі, але не аднавілі водаўладкаванне і г. д. На скаргі прыходзілася аператыўна рэагаваць. Замена цепласетак – мэтанакіраваная задача, якую паступова вырашаюць мясцовыя камунальнікі. Сёлета неабходна замяніць 8,5 км цепласетак, а былі часы, калі мянялі і па 17 км за год. Трубы выкарыстоўваюцца ізаляваныя, якія маюць падоўжаны тэрмін эксплуатацыі. Нягледзячы на выкананы значны аб’ём работ, праблема якасці пітной вады не вырашана да канца. Таму кіраўнік дзяржавы паставіў задачу да 2025 года забяспечыць 100% спажыўцоў вадой пітной якасці. Для выканання гэтай задачы неабходна пабудаваць станцыі абезжалезвання больш чым у 1200 населеных пунктах Беларусі. Кіраўніцтва нашага раёна спрабуе ўключыць у абласную інвестыцыйную праграму, якая ўжо фарміруецца на наступны год, будаўніцтва ў сельскай мясцовасці станцый абезжалезвання, бурэнне, дзе неабходна, свідравін, а таксама іншыя аб’екты. Трэба мяняць трубы, якія даўно зношаны, на водазаборы. Дарэчы, у Беларусі яшчэ ёсць асбеста-цэментныя, чыгунныя, а ў Гродзенскай вобласці нават драўляныя водаправоды. Ёсць яшчэ адна праблема з вадой. Магчыма, у сувязі з пацяпленнем альбо структурнымі змяненнямі ў глебе знікае вада ў калодзежах некаторых населеных пунктаў. На гэта скардзяцца жыхары Сасноўкі і Клідзенят. У апошнім населеным пункце спрабуюць звязаць знікненне вады са здабычай пяску, але кіраўніцтва сілікатнага завода абвяргае падобныя выказванні. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым раёне 215 км сетак водазабеспячэння. З іх 100 км – у горадзе і 115 км - у сельскай мясцовасці. Гарадская сетка водазабеспячэння зношана на 39%, сельская - на 43. І... |
|