Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта. 21.by

Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

19.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Двое мясцовых мужчын паехалі на рыбалку і … зніклі. Іх пачалі шукаць супрацоўнікі праваахоўных органаў, па надзвычайных сітуацыях, валанцёры, мясцовыя жыхары.

Дні ішлі, але ніяк не ўдавалася ўстанавіць, дзе ж падзеліся рыбакі. І толькі 16 кастрычніка супрацоўнікі спецпадраздзялення “Алмаз”, прачэсваючы возера “Белае”, выявілі на яго дне бус, у якім былі прапаўшыя мужчыны.

Прыкмет гвалтоўнай смерці няма. Па папярэдняй версіі, рыбакі заснулі ў бусе, які стаяў на беразе, а потым з’ехаў у возера.

*       *       *

На тэрыторыі Смаргонскага прадпрыемства з’явілася “траўка”. Яна не вырасла з зямлі, а была заўважана ў аднаго з работнікаў. Дарэчы, работнікаў было двое. І адзін другому збыў “зелле”, якое пасля праведзенай экспертызы было прызнана наркатычным сродкам.

Узбуджана крымінальная справа.

*       *       *

На кантрольна-прапускным пункце аданаго з заводаў быў затрыманы аўтамабіль, у кузаве якога ляжалі медныя кабелі. Калі казаць увогуле, то яны не даюць спакою аматарам “пагрэць рукі” на метале. Прычым каляровым, які ў пунктах прыёму другаснай сыравіны даражэйшы за чорны. І калі раней зладзеі адсякалі даволі вялікія кавалкі кабелю, які сілкуе вежавыя краны, пракладзены да ветраэнергетычных установак, то нядаўна крымінальныя “металісты” выкапалі ў лесе даўжэзны кабель, які злучаў дзве вайсковыя часці.

*       *       *

Мужчына дзяліў са сваёй былой жонкай адну жылплошчу. Нягледзячы на тое, што ў кожнага з гэтых людзей была свая тэрыторыя, умоўна падзеленая імі самімі альбо судом, аднак былога мужа гэта ніколькі не хвалявала: не дзяржаўная ж граніца пралягла паміж пакоямі, якую нельга пераадолець. Вось і вырашыў мужчына аднойчы схадзіць на жаночую тэрыторыю, якую на той момант ніхто не кантраляваў. Кашалёк былой сваёй жонкі знайшоў хутка, выцягнуў з яго 200 рублёў і банкаўскую пластыкавую картку, з якой потым зняў у банкамаце 256 рублёў. Пасля хатні злодзей кудысьці знік. Яго месцазнаходжанне ўстанаўлівае міліцыя.

*       *       *

Як мухі ляцяць да нечага пажыўнага, так і асобныя людзі імкнуцца туды, дзе ёсць золата-валютны запас. Завалодаць ім не складае вялікай цяжкасці, бо справу прыходзіцца мець не з банкаўскай установай, якая надзейна ахоўваецца, а са звычайнай кватэрай ці домам. Прычым гаспадар ці гаспадыня нярэдка самі дапамагаюць сябе абакрасці, запрашаючы на пасядзелкі нейкіх “мутных” асобаў, якіх можна пускаць хіба што толькі да парога. Вось і жыхарка аднаго з дамоў па вуліцы Чапаева не прыняла адпаведныя меры бяспекі, за што была пакарана. З яе жылля зніклі 250 долараў ЗША і 800 еўра.

*       *       *

Паблізу вёскі Медрыкі  адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль “Альфа Рамэа”, за рулём якога знаходзіўся мясцовы жыхар, падчас руху перакуліўся і лёг на дах. Што стала прычынай аварыі, высвятляе следства.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое мясцовых мужчын паехалі на рыбалку і … зніклі. Іх пачалі шукаць супрацоўнікі праваахоўных органаў, па надзвычайных сітуацыях, валанцёры, мясцовыя жыхары. Дні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика