У Лепельскім раёне ўначы загінуў салдат — выбег на дарогу і трапіў пад фуру
22.10.2018 11:58
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Лепельскім раёне ўначы загінуў салдат — выбег на дарогу і трапіў пад фуру DAF. 19-гадовы вайсковец памёр на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў, інфармуе . Трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Бароўка, дзе дыслакуецца вайсковая частка. Адзначаецца, што салдат раптоўна апынуўся на праезнай частцы. Праваахоўнікі праводзяць праверку. Дарэчы, днямі ў Лепельскім раёне адбылося яшчэ адно падобнае здарэнне. Як інфармуе МУС, каля вёскі Верабкі грузавік "Mercedes", якім кіраваў жыхар Глыбокага, наехаў на 45-гадовага грамадзяніна Расіі. Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы. Пасля на расіяніна наехаў і аўтамабіль "Peugeot", якім кіраваў жыхар Наваполацка. Мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Лепельскім раёне ўначы загінуў салдат — выбег на дарогу і трапіў пад фуру DAF. 19-гадовы вайсковец памёр на месцы здарэння ад атрыманых... |
|