У вайсковай часці ў Асіповіцкім раёне загінуў рабочы
23.10.2018 18:12
—
Разное
|
Фота: pixabay.com У Асіповіцкім раёне падчас пракладкі кабеля ў вайсковай часці загінуў 24-гадовы рабочы. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Сяргей Болсун. Здарэнне адбылося 18 кастрычніка. Кампанія-падрадчык пракладала сілавы і сігнальны кабелі ў вайсковай часці. Каля 14-й гадзіны рабочы трапіў пад траншэякапальнік і атрымаў траўмы, ад якіх памёр у лякарні. За прычыненне смерці па неасцярожнасці Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Следчыя высвятляюць абставіны здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Асіповіцкім раёне падчас пракладкі кабеля ў вайсковай часці загінуў 24-гадовы рабочы. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік ўпраўлення Следчага... |
|