Недабудаваны камбікормавы завод у аграгарадку Гарадзец даўно выклікаў непакой – гмах з бетонных канструкцый вышынёй больш за 20 метраў пачалі будаваць у 70-я гады мінулага стагоддзя, але скончыць праект не атрымалася. З цягам часу будынак пачаў разбурацца і стаў патэнцыяльна небяспечным аб’ектам для мясцовых жыхароў і дзяцей. У выніку пасля разгляду ўсіх варыянтаў і аналізу канструкцыі будынка было вырашана знесці будынак метадам выбуху, што і было рэалізавана сіламі Рэспубліканскага атраду спецыяльнага прызначэння МНС Рэспублікі Беларусь сумесна з супрацоўнікамі Брэсцкага абласнога ўапраўлення па надзвычайных сітуацыях і Кобрынскага РАНС.
Па інфармацыі Кобрынскага РАНС,
На здымках з архіву Кобрынскага РАНС: былы будынак камбікормавага заводу да і пасля выбуху