У Воранаве 26 кастрычніка адбылося абласное свята аматарскіх тэатральных калектываў “Несцерка запрашае” (Фота). 21.by

У Воранаве 26 кастрычніка адбылося абласное свята аматарскіх тэатральных калектываў “Несцерка запрашае” (Фота)

26.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1C9A6881

Сваё сцэнічнае майстэрства воранаўскім гледачам, дзецям і дарослым, паказалі артысты  лялечнага гуртка Вярэйкаўскага Дома культуры Ваўкавыскага раёна, лялечнага тэатра “Батлейка” Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, тэатральнай студыі “Бубенчыкі” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, клуба аматараў тэатра з Навагрудка “Мудрость Плюс”.


1C9A6841

1C9A6846

1C9A6851

— Свята “Несцерка запрашае” — гэта фінал абласнога агляду-конкурсу аматараў тэатральныга мастацтва, — зазначыла пры падвядзенні вынікаў вядучы метадыст абласнога  метадычныга цэнтра народнай творчасці Аліцыя Рабцава. —  Конурс праходзіў з лютага па верасень гэтага года, у ім прынялі ўдзел 36 аматарскіх калектываў розных тэатральных жанраў — драматычныя, паэтычныя, лялечныя і іншыя. Сярод усіх гэтых 36 тэатральных калектываў былі вызначаны 10 лепшых, чатыры з іх і выступілі сёння перад воранаўскімі гледачамі, якія вельмі цёпла прынялі артыстаў. Конкурс праходзіць ужо не першы год. Кожны раз месцам выніковага свята, як, напрыклад, сённяшняе “Несцерка запрашае”, мы вызначаем новы раён, каб пазнаёміць удзельнікаў свята з яго адметнымі асаблівасцямі. Воранаўшчына славіцца сваімі знакамітымі творчымі асобамі і архітэктурнымі помнікамі. Таму адразу пасля конкурсу мы накіруемся ў Больцінікі і наведаем памятныя мясціны, дзе бываў славуты паэт Адам Міцкевіч. А ў вёсцы Асава пабываем у касцёле Святога Георгія і паслухаем арганную музыку. Гэта яшчэ больш паспрыяе духоўнаму ўзбагачэнню аматараў тэатральнага мастацтва.      

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сваё сцэнічнае майстэрства воранаўскім гледачам, дзецям і дарослым, паказалі артысты  лялечнага гуртка Вярэйкаўскага Дома культуры Ваўкавыскага раёна, лялечнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика