Памерла адзіная выжылая ў аварыі з трактарам пад Чэрыкавам
26.10.2018 19:19
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА У Чэрыкаўскай раённай лякарні памерла адзіная выжылая пасажырка аўтамабіля "Рэно", які 19 кастрычніка пад Чэрыкавам урэзаўся ў плуг трактара, перадае . Дзяўчына паступіла ў лякарню ў вельмі цяжкім стане і была ў коме. У яе былі пашкоджанні галаўнога мозгу. Аперацыю ёй зрабілі магілёўскія хірургі, якія прыехалі ў Чэрыкаў, аднак выратаваць яе не ўдалося. Як , здарэнне адбылося ўвечары 19 кастрычніка на аўтадарозе Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы. Аўтамабіль "Рэно", якім кіравала 40-гадовая магіляўчанка, наляцеў на трактар з плугам, не абазначаны ні габарытнымі агнямі, ні флікерамі. Ад удару легкавік разарвала на часткі. Пры ДТЗ загінулі кіроўца аўто і трое з чатырох пасажырак. Выжыла толькі 19-гадовая дзяўчына, якую даставалі з рэштак аўтамабіля з дапамогай ратавальнікаў. Следчыя пачалі крымінальную справу і затрымалі кіроўцу трактара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Чэрыкаўскай раённай лякарні памерла адзіная выжылая пасажырка аўтамабіля "Рэно", які 19 кастрычніка пад Чэрыкавам урэзаўся ў плуг трактара, перадае... |
|