100 гадоў традыцый і маладосці. Сёння спаўняецца сто гадоў з дня заснаванання камсамольскай арганізацыі
29.10.2018
—
Разное
|
Автор Сёння, 29 кастрычніка 2018 года, спаўняецца 100 гадоў з дня заснавання камсамольскай арганізацыі. УЛКСМ даўно не існуе, але яго слаўныя традыцыі працягвае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Члены БРСМ актыўна ўдзельнічаюць у жыцці раёна і робяць усё, каб іх малая радзіма стала лепшай. Актывісты БРСМ, як і іх папярэднікі, — гэта прыклад для равеснікаў, яны лепшыя ў сваёй установе адукацыі. Сёння раённая арганізацыя аб’ядноўвае 1500 маладых людзей з рознымі поглядамі на жыццё, захапленнямі і марамі. Кожны з членаў БРСМ мае магчымасць знайсці цікавы для сябе напрамак дзейнасці і развівацца ў ім, а таксама развіваць арганізацыю пры дапамозе праектаў і ініцыятыў накшталт тых, што прэзентуюцца ў межах конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Яркі пачатакДзевяцікласнік Яўген Падсуконны з Сяльца толькі пачынае свой шлях у маладзёжнай арганізацыі. Але за год, што прайшоў з таго дня, калі хлопец уступіў у БРСМ, Яўген паспеў стаць адным з самых яркіх актывістаў раёна. — Можна сказаць, што гэта стала лагічным працягам маёй дзейнасці ў піянерскай арганізацыі, — разважае школьнік. — Я імкнуся паўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, што адбываюцца ў нас. Больш за ўсё люблю дапамагаць людзям. Хлопец разам з іншымі членамі БРСМ прымае ўдзел ва ўсіх раённых акцыях.Асабліва запомнілася яму акцыі «Ураган», падчас якой моладзь дапамагала расчысціць людзям снег гэтай зімой, і «Чырвоная рукавічка». У межах «Рукавічкі» актывісты арганізавалі збор канцэлярскіх прыналежнасцей для дзяцей. — Вынікі былі вельмі паспяховымі, бо тое, што мы сабралі, нават не ўмясцілася ў кошык, у які мы збіраліся скласці рэчы, — расказвае Яўген. Ён з гордасцю носіць свой піянерскі гальштук падчас святаў, толькі цяпер дадае да яго значок члена БРСМ. А на святах яго можна заўважыць часта, бо хлопец — сцяганосец піянерскай дружыны і сакратар маладзёжнай арганізацыі ў сваёй школе. Яўген вельмі захоплена расказвае пра сваю дзейнасць і дадае, што на яго актыўнасць паўплывалі бацькі, якія былі актыўнымі камсамольцамі. Магчымасць сябе праявіцьАляксей Лепскі — часты ўдзельнік гарадскіх мерапрыемстваў і акцый БРСМ. У саюзе моладзі ён ужо чатыры гады, але, як прызнаецца, адразу яго «не зацягнула»: — У школе я чамусьці не загарэўся гэтай дзейнасцю. Аднак пасля паступлення ў каледж усё змянілася, — успамінае хлопец. — На першым курсе нас запрасілі паўдзельнічаць у гарадскім мерапрыемстве. Я прыйшоў і адразу зразумеў, што гэта насамрэч даволі цікава. Цяпер Аляксей не прапускае ніводнай акцыі, у якой можа паўдзельнічаць: і сустрэчы з ветэранамі, і добраўпарадкаванне горада, і канцэрты. Больш за ўсё навучэнцу каледжа падабаецца ладзіць культурныя мерапрыемствы.— Нават не магу канкрэтна вызначыць прычыну, па якой мяне захапіў БРСМ, — расказвае Аляксей. — Напэўна, проста падабаецца тое, што ёсць магчымасць неяк праявіць сябе ў вольны час. У нас невялікі горад, таму моладзі часта няма куды сябе дзець. А тут не толькі сам штосьці робіш, але і дапамагаеш маладым людзям карысна правесці час. Хлопец лічыць, што разам з БРСМ можна знайсці сябе, каб потым рухацца далей і развівацца. У далейшым ён плануе паступаць у БДСГА і спадзяецца, што там будзе магчымасць працягваць сваю грамадскую дзейнасць. Тварыць дабро разамЧаста на мерапрыемствах саюза моладзі можна ўбачыць і Аляксандру Краўцову, вучаніцу 11 класа ДУА «СШ №2 г. Мсціслава». Яна вельмі таленавітая дзяўчына, піша вершы і песні, а таксама выконвае ролю вядучай не толькі на школьных святах, але і на раённых. Дарэчы, гімн моладзі, які гучыць на гэтых мерапрыемствах, напісала Аляксандра.— Напэўна, гэта ў мяне ад маці, — кажа актывістка. — Мама таксама была дзейнай камсамолкай з творчай жылкай і менавіта яна натхняе мяне сваім поглядам на свет. Самым важным для сябе напрамкам дзейнасці Аляксандра лічыць дабрачыннасць. Яна актыўны валанцёр руху «Добрае сэрца». Да пачатку гэтага навучальнага года Аляксандра ўзначальвала каманду валанцёраў у сваёй школе, а цяпер рыхтуе пераемнікаў-дзевяцікласнікаў. У далейшым актывістка плануе займацца дабрачыннасцю падчас вучобы ў ВНУ. Паступаць яна плануе ў БДЭУ, але канчаткова пакуль не вырашыла. Ведае дакладна, што прымаць удзел у мерапрыемствах БРСМ не перастане. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 29 кастрычніка 2018 года, спаўняецца 100 гадоў з дня заснавання камсамольскай арганізацыі. УЛКСМ даўно не існуе, але яго слаўныя традыцыі працягвае Беларускі... |
|