I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны прайшоў 25-26 кастрычніка ў Гомелі. На пленарным пасяджэнні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатова дапамагчы ў вырашэнні канфлікту на ўсходзе Украіны там, дзе паміж бакамі няма даверу. Мэта адна — спыніць вайну, захаваць адзінай і непадзельнай суседнюю краіну.
Ва ўрэгуляванні непаразумення будзе дзейнічаць толькі зыходзячы з дамоўленасцей украінскага і расійскага бакоў.
Паводле слоў Аляксандра Рыгоравіча, на Форуме рэгіёнаў у Гомелі ўкраінскі бок прымаюць вельмі цёпла, і гэта не створыш штучна. "..Мы за вас вельмі перажываем, — звярнуўся да ўкраінскіх гасцей Прэзідэнт. — Хочам, каб гэта цудоўная зямля, найбагацейшая па сваіх рэсурсах і з суперпрацавітымі людзьмі, квітнела. Яна такой і будзе".
Прэзідэнт Украіны ўдзячны беларускаму боку за стварэнне ўмоў для мінскай перагаворнай пляцоўкі. “У Мінску былі падпісаны дакументы, якія назаўсёды ўвойдуць у падручнікі дыпламатыі. Яны называюцца мінскімі пагадненнямі, — падкрэсліў Пётр Парашэнка. — Ці давяраю я Лукашэнку? На сто працэнтаў”.
Як заўважыў беларускі лідар, Украіна для Беларусі не толькі добры сябра і краіна-суседка, а і адзін з найважнейшых палітычных і гандлёва-эканамічных партнёраў.
Апошнія гады адзначаецца станоўчая дынаміка росту ўзаемнага тавараабароту. Па выніках 2017 года аб'ёмы двухбаковага гандлю павялічыліся ў параўнанні з 2016-ым больш як на 20 працэнтаў і склалі звыш $4,5 млрд. Сёлета расце не толькі беларускі экспарт, але і імпарт прадукцыі з Украіны. Найбольш перспектыўныя напрамкі міждзяржаўнага — сельская гаспадарка, нафтахімічны і машынабудаўнічы комплексы, гуманітарная і навукова-тэхнічная сферы.
Па выніках студзеня-жніўня бягучага года тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай склаў $3,66 млрд і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га павялічыўся на 23,7 працэнта, экспарт — $2,71 млрд (рост на 23,5 працэнта).
У Беларусі дзейнічаюць 295 прадпрыемстваў з украінскім капіталам, у тым ліку 122 сумесныя. Ва Украіне створана восем сумесных зборачных вытворчасцей рознай беларускай тэхнікі. У цэлым там функцыянуюць больш за 100 арганізацый тавараправоднай сеткі беларускай прадукцыі.
I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны прайшоў 25-26 кастрычніка ў Гомелі. На пленарным пасяджэнні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатова дапамагчы ў...