У Кобрынскім раёне працягваецца работа інфармацыйна-прапангандысцкіх груп. 21.by

У Кобрынскім раёне працягваецца работа інфармацыйна-прапангандысцкіх груп

30.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дыялог праз ІПГ

У Кобрынскім раёне прадаўжаецца работа інфармацыйна-прапангандысцкіх груп.  Сустрэча групы ІПГ з удзелам старшыні Кобрынскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, галоўным рэдактарам газеты “Кобрынскі веснік” Раманам Мельнікам прайшла ў ААТ “Грушаўскі рамонтна-механічны завод”. Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску прадукцыі, неабходнай для патрэб меліярацыі. Таксама тут займаюцца зварачнымі работамі і лесаапрацоўкай.


На заводзе пакуль што няма “пярвічкі” “Белай Русі”, таму Раман Васільевіч падрабязна расказаў работнікам пра тое, як працуе арганізацыя, якія добрыя справы на яе рахунку, якія цікавыя культурныя мерапрыемствы былі наладжаны пры падтрымцы арганізацыі, і, безумоўна, як стаць яе членам.

Пытанні страхавання аўтамабіляў, домаўладанняў, парадак выплат пры страхавых выпадках растлумачыла прысутным начальнік аддзела па рабоце з грамадзянамі прадстаўніцтва БРУСП “Белдзяржстрах” Алена Слабадзянюк.  

Пра атрыманне спажывецкіх крэдытаў, а таксама новыя магчымасці ўкладаў паведаміла работнікам завода галоўны спецыяліст аддзела продажу рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг філіяла №113 ААТ “ААБ Беларусбанк” Надзея Шунькова.

Пасля выступлення ўдзельнікаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы работнікі завода задалі хвалюючыя пытанні.  

Людміла ПАШКОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: перад работнікамі завода выступае Раман Мельнік.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кобрынскім раёне працягваецца работа інфармацыйна-прапангандысцкіх груп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика