“Санктуарый Маці Божай у Тракелях” цяпер на інтэрнэт-прасторы. 21.by

“Санктуарый Маці Божай у Тракелях” цяпер на інтэрнэт-прасторы

31.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

DCIM100MEDIADJI_0019.JPG

Вернікі, якія зарэгістраваны ў ВКонтакте, Insragram, цяпер маюць магчымасць далучыцца да груп у гэтых сацыяльных сетках над назвай “Санктуарый Маці Божай у Тракелях”.

— Сёння моладзь чэрпае звесткі з інтэрнэт-прасторы. Пагэтаму мы пайшлі ім насустрач, — гаворыць настаяцель касцёла Наведвання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях Юрый Бяганскі. — Нам вельмі важна, каб пра наш санктуарый ведала як мага больш людзей. Культ Божай Маці павінен пашырацца. Будзе цудоўна, калі далёка за межамі Воранаўшчыны вернікі будуць ведаць аб цудатворным абразе ў нашым аграгарадку, і паспяшаюцца сюды з малітвай і пашанай да Марыі.

У групах ВКонтакте і Insragram вернікі знойдуць цікавыя звесткі пра тракельскі санктуарый, даведаюцца пра жыццё мясцовай парафіі. А таксама адшукаюць малітвы да Багародзіцы, бо праз Марыю мы крочым да Яе Сына. Яна — наша падтрымка і надзея на гэтым шляху.

У планах ксяндза Юрыя Бяганскага — стварэнне сайта.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вернікі, якія зарэгістраваны ў ВКонтакте, Insragram, цяпер маюць магчымасць далучыцца да груп у гэтых сацыяльных сетках над назвай “Санктуарый Маці Божай у Тракелях”....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика